В.Дранчук: "У Белавежы будуюцца расстрэльныя вышкі"

Валер Дранчук, Міхась Скобла, сайт "Радыё Свабода", 03.09.2009

Валер Дранчук

Прыканцы жніýня ý Белавежы праходзіý Міжнародны мастацкі пленэр, прымеркаваны да 600-годзьдзя пушчы, у якім узялі ýдзел паýтара дзясятка творцаý зь Беларусі і Польшчы. Інфармацыйную падтрымку мастакам аказваý эколяг Валеры Дранчук. Аднак за дзень да заканчэньня пленэру ён быý у прымусовым парадку выселены з гатэлю ý Камянюках і выстаýлены за межы ахоýнай зоны. Што стаіць за гэткімі брутальнымі дзеяньнямі адміністрацыі запаведніка? Сёньня Валеры Дранчук – госьць "Вольнай студыі".



Міхась Скобла

Міхась Скобла: "Спадар Валеры, за што вас, вядомага эколяга, колішняга рэдактара і выдаýца газэты "Белавеская пушча", чалавека, які ýжо шмат гадоý займаецца праблемамі пушчы, змусілі пакінуць яе тэрыторыю?"

Валеры Дранчук: "Я і сам дагэтуль дакладна ня ведаю, за што канкрэтна мяне змусілі пакінуць пушчу. Калі мяне высялялі з гатэлю, выганялі за шлягбаýм, сьведкамі гэтага былі супрацоýнікі парку, госьці Белавескай пушчы, тыя самыя мастакі, што прыехалі на пленэр. Калі я апынуýся за шлягбаýмам, то сустрэý свайго знаёмца, які адпрацаваý больш за сорак гадоý у пушчы. Яму ýжо 84 гады, мы павіталіся хораша, паразмаýлялі. Я яму расказаý пра тое, што са мной толькі што адбылося. І спытаýся: як вы думаеце, за што мяне дэпартавалі, за што начальства мяне выгнала з пушчы? Мой знаёмец нядоýга думаý: "За тое, што вы пішаце праýду! Вы прыяжджаеце ý пушчу, бачыце, што тут робіцца, і стараецеся данесьці ýбачанае да шырокай грамадзскасьці". Скажу шчыра, гэтым разам я адчуваý сябе ý пушчы на цалкам легальным становішчы, там праходзіý арганізаваны па ýсіх правілах плэнэр, і мастакі папрасілі мяне прыехаць. Але адміністрацыя запатрабавала ý мяне акрэдытацыю".

Скобла: "У пушчы бываюць дзясяткі тысяч людзей, найперш турыстаý, і ніхто ý іх не пытае нейкай адмысловай акрэдытацыі. А хто вас там павінен быý акрэдытоýваць? Ці ёсьць у пушчы адпаведная служба?"

Дранчук: "Там ёсьць службы, якія ведаюць два словы – "пушчаць" і "не пушчаць". І гэтыя словы гаворацца там ці не на кожнай ранішняй плянёрцы. Каго хочуць – пускаюць, а каго ня хочуць – не пускаюць. Сёньня там вядзецца грандыёзнае будаýніцтва ý сувязі з 600-годзьдзем пушчы. Там чакаюцца высокія госьці, міжнародныя дэлегацыі, шмат людзей запрошана. У верасьні мае адбыцца навукова-практычная канфэрэнцыя, куды зьбяруць, відаць, ляяльных навукоýцаý. І ýрэшце, у пушчу, на гэтак званае сьвяткаваньне, мае прыехаць Аляксандар Лукашэнка".

Скобла: "На вашых здымках, зробленых у пушчы, – экскаватары, скрэпэры, бульдозэры… А што канкрэтна там будуецца?

Дранчук: "Гэта не будаýніцтва, а зьнішчэньне запаведнай прасторы, якой зьяýляецца Белавеская пушча. Там будуецца перш-наперш вялікі рэстаран, які ýжо падабраý пад сябе былы Музэй прыроды. А музэй ствараýся пачынаючы з 60-х гадоý, па крупіначцы, зьбіраýся пакаленьнямі супрацоýнікаý. Новы музэй прыроды таксама будуецца, але маю такое адчуваньне, што прырода ý ім будзе вельмі прыгнечанай. Я пахадзіý, паглядзеý, якія там будуць экспазыцыі – работа ідзе поýнай хадой. І што там плянуецца? Тыя самыя імітацыі. Калі мы маем цэлую жывую пушчу, то навошта ствараць вялікія дыярамы, каб паказваць яе жывёльны і расьлінны сьвет у чатырох сьценах? А ý будучым музэі ýсё арыентавана менавіта на гэта. І яшчэ, гэта немагчыма не заýважыць, у пушчы назіраецца пераарыентацыя на паляýнічы турызм, на царскія паляваньні".

Новыя вальеры ý Белавескай пушчы

Скобла: "У часы Расейскай імпэрыі ý Белавескай пушчы былі ýзьведзеныя ці ня самыя ганебныя збудаваньні – расстрэльныя вышкі, зь якіх вёýся агонь па зьвярах. А хто сёньня палюе ý пушчы і на якіх умовах?"

Дранчук: "І старыя расстрэльныя вышкі дзейнічаюць, і новыя будуюцца. Мяне, дарэчы, да адной з такіх вышак непадалёку ад вёскі Жаркаýшчына (гэта Сьвіслацкі раён, далекавата ад адміністрацыйнага цэнтру) завялі дзеці. Мяне зьдзівіла, што дзеці спакойна гуляюць на гэтых дзялянках лесу, прызначаных для забойства. Паблізу такой вышкі рассыпаецца зерне ці іншая прынада, на якую рэагуюць зьвяры: дзікі, алені, ласі, казулі. Яны падыходзяць да кармушкі, а на вышцы сядзіць паляýнічы, і ён з акенца, як па мішэні ý ціры, страляе. Падкрэсьліваю, гэта не паляваньне, гэта проста стральба ý ціры. А яшчэ я там бачыý такое збудаваньне: клетка, агароджаная плоцікам. Там таксама прынада, і калі туды памкнецца зьвер, ён парушыць падвешаную браму, брама зачыніцца – і ён аказваецца у клетцы, ня можа ýцячы. І па ім таксама можна страляць! Усё гэта зроблена такім чынам, каб промахаý не было. Каб паляýнічыя зь Нямеччыны, Францыі, Расеі (асабліва расейцаý прыяжджае многа) патрацілі няшмат часу і ýзялі з пушчы тое, па што прыехалі: клыкі дзіка, рогі аленя, галаву зубра…"

Расстрэльная вышка

Скобла: "Гадоý пяць таму Белавескую пушчу актыýна высякалі. Я на свае вочы бачыý гружаныя драýнінай лесавозы на прапускным пункце ý Камянюках. Ці спынены гэты пушчапавал сёньня?"

Дранчук: "Ня спынены. Мала таго, ужо каторы год зьверху спускаюцца дырэктыýныя пляны: высекчы столькі і столькі. Уявіце сабе, што ýвесь пушчанскі люд заняты на лесапавале. Не на ахове, а на высечцы! Гэта недапушчальна з пункту гледжаньня статусу Нацыянальнага парку. Таму што ý Нацыянальным парку дапускаецца нейкім апошнім радком заканадаýства традыцыйная гаспадарчая дзейнасьць, але яна ніякім чынам не павінна супярэчыць прыродаахове! У апошні свой дзень у пушчы я раніцай сеý на ровар, узяýшы яго ý пракатным пункце, і паехаý па спэцыяльна адведзенай для турыстаý дарожцы. Дык вось, за 45 хвілінаý мяне абагнала дзесьці каля 20 адзінак тэхнікі: трактары, цяжкавагавыя аýтамабілі, гружаныя драýнінай прычэпы. У сядле ровара я адчуý сябе турыстам з фотаапаратам, які хоча здымаць зьвяроý, птушак, верас, які зацьвіý лілёвым, незвычайна прыгожым колерам… І раптам – гэтыя чадныя гружаныя лесавозы, якія мяне абганяюць. І, хачу падкрэсьліць, абганяюць на высокай хуткасьці. Я мусіý сьпешвацца і саступаць дарогу, іначай мяне маглі проста падбіць. Павагі да турыстаý я ý пушчы не назіраý".

Скобла: "Давайце паспрабуем зразумець адміністрацыю Белавескай пушчы. Грошай дзяржава не дае, а трэба плаціць заробак супрацоýнікам, трэба карміць зьвяроý, утрымліваць музэй… Хочаш-ня хочаш, а змушаны будзеш займацца камэрцыйнай дзейнасьцю. А якая тут можа быць альтэрнатыва?"

Дранчук: "Адсутнасьць грошай у пушчы – гэта міт і ня больш. Нічога падобнага. Адміністрацыя пушчы распараджаецца вялікімі грашыма. Той, хто цікавіцца фінансавым становішчам Белавежскай пушчы, няхай зьезьдзіць туды і паглядзіць, якое будаýніцтва там цяпер вядзецца. І вядзецца не за грошы ад камэрцыйнай дзейнасьці. У пушчы засвойваюцца эýрапейскія грошы. І Эýропа не шкадуе фінансаý на тое, каб Белавеская пушча ачалавечвалася, каб там было менш чаду і стрэлаý".

Скобла: "Пушча вось ужо амаль 12 гадоý мае Эýрапейскі дыплём. У ёй, відаць жа, бываюць міжнародныя экспэрты. Калі яны бачаць тое, што там адбываецца, пра што вы расказваеце, іх гэта не абурае, не шакуе?"

Дранчук: "На вялікі жаль, міжнародная бюракратыя ад прыродааховы, прыехаýшы ý пушчу, паводзіць сябе ня лепшым чынам. Я ýжо назіраý працу экспэртаý і з боку Міжнароднага саюзу аховы прыроды, і з боку ЮНЭСКА. Яны прыяжджаюць і робяць свае праверкі вельмі лякальна, комплексна ніколі нічога не правяраюць. Экспэрты называюць пэýны аб’ект, і іх туды вязуць. А тым пэýным аб’ектам, як правіла, зьяýляецца гэтак званае ядро пушчы, якое і зьяýляецца ýсясьветнай спадчынай. Памыляецца той, хто лічыць усясьветнай спадчынай усю Белавескую пушчу. Нічога падобнага. У сьпіс усясьветнай спадчыны ýваходзіць толькі маленькая долька пушчы, нешта каля 20 гэктараý. На фоне пушчанскіх соцень гектараý гэта мізэр. І вось туды, звычайна, вязуць міжнародных экспэртаý".

Скобла: "Вы бываеце за мяжой, наведваеце замежныя запаведнікі, былі ý Елаýстонскім нацыянальным парку ý ЗША. Якія самыя вялікія адрозьненьні паміж названым паркам і Белавескай пушчай?"

Дранчук: "Першае і самае галоýнае адрозьненьне наступнае. У Елаýстонскім парку разьвіваецца індустрыя ýражаньняý. А ý Белавескай пушчы разьвіваецца індустрыя паляваньня. Што ýяýляе зь сябе індустрыя ýражаньняý? Там будуюцца не расстрэльныя вышкі, а вышкі для фатаграфаваньня, для любаваньня прыродай. Мы падняліся на адну з вышак, нам далі біноклі, і мы паýгадзіны, пакуль нас не паклікаý экскурсавод, разглядалі неабсяжнае балота".

Скобла: "Няýжо і лесавозаý вы там ня бачылі?"

Дранчук: "Ніводнага лесавоза я там ня бачыý – гэта дакладна. Тэхніка ý Елаýстонскім парку працуе маленькая, ціхаходная, хуткасьць там абмежаваная. Там кожны крок турыста кантралюецца канкрэтнымі людзьмі – рэйнджэрамі-спэцыялістамі, якія ýвесь час назіраюць, каб турысты ня трапілі ý бяду. Не, яны не абмяжоýваюць турыстаý, яны проста імі апякуюцца. Безумоýна, турысты там ведаюць правілы паводзінаý. Але, каб мядзьведзі грызьлі на іх не напалі, рэйнджэры заýсёды знаходзяцца побач".

Звыклае відовішча – гружаны лесавоз на пушчанскай дарозе

Скобла: "Нядаýна ýсю Расею ýскалыхнула аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС. Камісія, якая працуе на станцыі, ніяк ня можа выявіць прычыны, што прывялі да трагэдыі. А можа быць – гэта помста прыроды? Бо ý Саяна-Шушанскім запаведніку ýзаконенае забойства рэдкіх відаý жывёльнага сьвету. Скажам, упаляваць горнага барана каштуе 1600 даляраý. Ці не абараняецца падобным чынам прырода?"

Дранчук: "Магчымая і помста прыроды. У практыцы апошніх гадоý здараліся выпадкі, калі сланы палявалі на людзей, такім чынам ажыцьцяýляючы генэтычную помсту. І гэтая генэтычная помста людзям за бесчалавечнае абыходжаньне з прыродай сапраýды мае месца. Я на поýным сур’ёзе лічу, што падобная помста магчымая і адносна Белавескай пушчы. Я ня ведаю, дзе і ý якой форме гэта праявіцца, але я гэта дапускаю. Вядома ж, мы павінны да жывой прыроды ставіцца сур’ёзна, з адказнасьцю. Наш абавязак – зрабіць усё, каб Белавеская пушча пайшла кардынальна іншым шляхам і іншым чынам заяýляла пра сябе ý вялікім сьвеце".

Красамоýная шыльда…
Уласны дом генэральнага дырэктара Нацыянальнага парку "Белавеская пушча" Мікалая Бамбізы

Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта