
Жнiвень-верасень — тая пара, калi ў лясах зноў «гаспадараць» кляшчы. Першы пiк iх актыўнасцi прыпадае на май. У той час яны, галодныя i злыя пасля зiмы, так i цiкуюць, як бы атакаваць чалавека. У сярэдзiне лета кляшчы «затойваюцца»: iм не даспадобы спякота i сухмень. Але блiжэй да восенi, калi грыбнiкi адпраўляюцца на сваё цiхае паляванне, колькасць гэтых непрыкметных iстот значна павялiчваецца.
Сустракаюцца яны паўсюдна: на травiнках, сухастоi, невысокiм хмызняку ўздоўж дарог i сцяжынак. Калi паглядзець на эпiдэмiялагiчную карту Беларусi, то можна заўважыць, што прыкладна на 85 працэнтах тэрыторыi рэспублiкi жывуць заражаныя кляшчы. Праўда, шчыльнасць iх не ўсюды аднолькавая. Ёсць больш напружаныя ачагi. Гэта датычыцца раёнаў, якiя знаходзяцца непадалёк ад Белавежскай пушчы — Пружанскага, Камянецкага, высокая шчыльнасць пражывання кляшчоў таксама ў Асiповiцкiм, Старадарожскiм, Любанскiм, Свiслацкiм раёнах.
У Беларусi сустракаюцца дзве разнавiднасцi крывасосных кляшчоў: лясны i лугавы. Яны харчуюцца крывёй дробных грызуноў, дзiкiх i свойскiх жывёл, а таксама людзей. I абодва гэтыя вiды могуць пераносiць такiя небяспечныя для чалавека захворваннi, як клешчавы энцэфалiт i клешчавы барэлiёз (хвароба Лайма).
Якiя ж сiмптомы названых захворванняў? Пры клешчавым энцэфалiце з’яўляюцца дрыжыкi, моташнасць, галаўны боль, галавакружэнне, ныючыя болi ў мышцах. Усё гэта вельмi падобна на сiмптомы вострай вiруснай iнфекцыi, i таму хворыя часта не звяртаюцца да спецыялiста або прыходзяць да яго вельмi позна. I ў адным, i ў другiм выпадку гэта прыводзiць да прагрэсiравання захворвання, ускладненняў яго. Лiхаманкавы стан трымаецца
Клешчавы барэлiёз (хвароба Лайма) — вострае бактэрыяльнае захворванне, якое пераходзiць у хранiчнае. Для яго характэрныя скурныя высыпкi пасля ўкусу кляшча, серозныя менiнгiты, полiрадыкуланеўрыты, мiякардыты, хранiчныя артрыты.
Паводле слоў загадчыка аддзялення эпiднагляду за паразiтарнымi хваробамi i медыцынскай энтамалогii Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэя Львовiча Ведзянькова, за сем месяцаў гэтага года ў рэспублiцы зарэгiстравана 11 выпадкаў клешчавога энцыфалiту. Летась за той жа перыяд iх было 7. Хваробы Лайма — 67 выпадкаў супраць леташнiх 59..
Абодва гэтыя захворваннi могуць працякаць вельмi цяжка i нават стаць прычынай iнвалiднасцi. Таму лепш прадухiлiць заражэнне, захоўваючы элементарныя правiлы прафiлактыкi. Напрыклад, калi вы збiраецеся ў лес, абавязкова надз-еньце галаўны ўбор, вопратку, якая б шчыльна прылягала да цела, з зашпiленымi манжэтамi на рукавах. Штаны павiнны быць запраўленыя ў боты або перацягнутыя ля шчыкалатак тасьмой цi гумкай. Неабходна таксама праз кожныя дзве гадзiны рабiць агляд адзення i адкрытых участкаў цела. Галодныя кляшчы маюць памер макавага зярнятка i бачныя няўзброеным вокам. Страсаць (але не давiць!) варта ўсiх насякомых, якiх вы знайшлi.
Адкрытыя ўчасткi цела няблага змазваць сродкамi, што адпужваюць насякомых, тыпу «Перманон», «Тайга», «Дэта».
Для месцаў кароткачасовага адпачынку трэба выбiраць паляны без сухастою, буралому, як мага далей ад копаў i стагоў сена, саломы, месцаў выпасу i стаянак скацiны.
Вярнуўшыся з лесу, уважлiва агледзьце ўсё цела, звяртаючы асаблiвую ўвагу на падпахавыя ўпадзiны i пахвiнную вобласць. Калi гулялi па лесе з сабакам, агледзьце i яго — кляшчы без цяжкасцi могуць перапаўзцi з поўсцi жывёлiны на дзяцей, калi яны будуць з ёй гуляць, цi на пасцельную бялiзну, адзенне.
Калi клешч усё ж прысмактаўся, не спяшайцеся выдзiраць яго адным махам — можаце адарваць i пакiнуць пад скурай хабаток пераносчыка, што будзе варотамi для паўторнай iнфекцыi. Больш надзейна змазаць самога кляшча i скуру вакол яго вазелiнам, крэмам, саляркай, бензiнам, абкласцi ватай цi марлевымi тампонамi i заляпiць пластырам. Праз
Акрамя таго, можна правесцi прафiлактычнае лячэнне «даксiцыклiнам». Гэты прэпарат ёсць ва ўсiх аптэках. Калi яго прымаць на працягу
Улiчваючы, што клешчавы энцэфалiт можа перадавацца i праз малако коз, якiх пакусалi кляшчы ў перыяд лактацыi, i выклiкаць цэлыя сямейна-групавыя ўспышкi захворвання, дойных коз неабходна пасвiць на спецыяльна выдзеленых акультураных пашах, а малако ўжываць выключна ў гатаваным выглядзе.
Пры з’яўленнi першых сiмптомаў захворвання трэба неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу, засяродзiўшы ўвагу ўрача на ўкусах кляшчоў на працягу апошнiх