
Группа белорусских экологов и журналистов посетила известные природные заповедники США, встречалась с руководителями федеральных и местных служб, с представителями негосударственного сектора, которые сообща решают проблему защиты живой природы в стране. Поездка была организована Посольством Соединенных Штатов в Беларуси, службами Госдепартамента США, а также Институтом международного образования в Вашингтоне. На вопросы отвечает участник поездки, руководитель независимой экологической инициативы ТERRA-Конвенция, член Совета гражданских инициатив «Свободная Беларусь» Валерий Дранчук.
-- Валеры, Вы другі дзень як дома. Неадкладныя справы не пацясьнілі ўражаньняў ад падарожжа?
-- Супраціўляюся. Першае, што зрабіў, -- праявіў усе адзінаццаць фотаплёнак і надрукаваў кантрольныя адбіткі. Замацаваў, так бы мовіць, уражаньні. Апроч здымкаў маю шмат замалёвак, якія рабіў на хаду, а таксама штодзённыя запісы.
-- Як называўся праект?
-- Ён быў арганізаваны адмыслова для Беларусі і называўся “Ахова нацыянальных паркаў і жывой прыроды”. Гэта поўнае пападаньне ў нашу праблему. Я меў асалоду наўзвоч, вельмі блізка знаёміцца з практыкай краіны, якая запрасіла на гэтае знаёмства, і шукаў адказу на дамашнія выклікі. Задаваў шмат пытаньняў, цікавіўся адукацыйнымі праграмамі, высьвятляў нюансы ўзаемадачыненьняў дзяржавы і грамадскіх арганізацый. Было вельмі важна праверыць свае пазіцыі, глянуць на ўсё збоку. Скажу адразу: пазіцыі, якія я выклаў у кнізе “Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS”, шматразова пацьвердзіліся, аналіз, які я зрабіў за гэтыя дваццаць дзён знаходжаньня ў ЗША, дае мне падставы трымацца абранай альтэрнатывы, абранага курсу на зьберажэньне рэшткаў дзікай прыроды ад дзяржаўнага рабаўніцтва ў Беларусі.
-- Якімі словамі Вы пазначылі б гэты курс?
-- Наогул, такое ўражаньне, што ў беларускай практыцы зьберажэньня жывой прыроды цалкам адсутнічае інстытут яе захавання – спрэс дзікае прыродакарыстаньне. На іншую прыступку мы не падняліся. Трэба тэрмінова мяняць арыенціры. Мы не зьмянілі сьвядомасьць. Патлумачу гэта простай параўнальнай сентэнцыяй: там, у Злучаных Штатах, ствараюць умовы для дзікай прыроды і ствараюць умовы для чалавека, які хоча яе назіраць, любавацца яе красой. Як проста, праўда? Дарэчы, тэндэнцыя, пра якую нам шмат гаварылі: у амерыканскім грамадстве зьніжаецца цікавасьць да паляваньня і рыбалкі, людзі ўсё больш імкнуцца назіраць прыроду, быць сам-насам з лесам, балотам, падымацца па горнай сьцяжыне, ехаць на ровары і гэтак далей. Вельмі паказальная тэндэнцыя!
-- Якім коштам гэта дасягнута?
-- Досьвед Злучаных Штатаў надзвычай шматгранны, ён мае стогадовую гісторыю. І гэта таксама важна. Мадэль запаведаньня біялагічных вартасьцяў, захаваньня нацыянальнай прыроднай спадчыны распрацаваная ў мностве асаблівасьцяў. Ёсьць нацыянальныя паркі, ёсьць сховы-прытулкі жывой прыроды, ёсьць экалагічныя і гістарычныя рэзерваты, ёсьць нацыянальныя лясы, ёсьць прыклады адметнай практыкі на ўзроўні штатаў, але тое ці іншае працуе на адзін, стваральны вынік -- як найлепш зьберагчы, як пазьбегнуь негатыўных наступстваў і стратаў прыроднай красы. Адзін толькі юрыдычны асьпект – гэта ўжо вялікая гаворка. Напрамкі дзейнасьці – параўнальна з нашымі – гэта не якая-небудзь тэорыя, не якія-небудзь дэклярацыі, як у нас, а канкрэтная вялікая праца. Вельмі канкрэтная і вельмі рэальная, прыязджай і пабачыш.
Амерыканцам не прыходзіць у галаву займацца крутнёй і афёрамі, нешта замазваць, хаваць праўду, уцякаць праз чорны ход, як гэта дзесяць гадоў робяць спраўнікі Лукашэнкі, каб схаваць злачынствы ў той жа Белавескай пушчы. У амерыканцаў ёсьць рэальная Канстытуцыя, рэальны закон і Кангрэс і ёсьць сіла аргумэнтаў, празь якія грамадзкасьць апелюе наверх. І яны – маю на ўвазе адміністрацыю, грамадскі сектар – жывуць рэальнымі магчымасьцямі: першыя выконваюць патрабаваньні, другія дамагаюцца большага, каб асланіць прыроду, лабіруюць новыя і новыя магчымасьці на яе карысьць. У пісьменьніка Кена Тамасмы, кнігі якога шмат гадоў прадаюцца ва ўсіх нацыянальных парках, я спытаў, якую б параду ён даў на зберажэньне Белавескай пушчы як месца Ўясьветнай спадчыны, як нацыянальнага сымбалю. “Я ведаю, у вас дыктатура, -- адказаў сямідзесяцігадовы Кен. – Гэта вельмі цяжкі выпадак, бо выключаюцца ўплывы грамадзкасьці. У нас думка абшчыны мае сапраўды вялікую сілу, і ўлада не дазваляла б сабе так паводзіцца.” Шматлікія мае сустрэчы пацьвердзілі словы пісьменьніка. Эксплуатацыя рэзерватаў, нейкі гаспадарча-прамысловы інтарэс, кшталту перманентных лесанарыхтовак -- гэта цалкам выключана. Сілы і сродкі ідуць на разьвіцьцё экалагічнага турызму, навуковыя распрацоўкі, пошукі альтэрнатывы чалавечай эрозіі, бо, не сакрэт, і экатурызм мае свае граніцы. Амерыканцы сёньня любяць падкрэсьліваць гэтую акалічнасьць, робячы акцэнт на раўнавагу, баланс інтарэсаў жывой прыроды і грамадства.
-- Якія тэрыторыі Вы наведалі?
-- Мы паезьдзілі па трох штатах – Ваёмінг, Фларыда і Вермонт, паглядзелі на ахоўныя тэрыторыі розных формаў і ўзроўняў. Формы розныя, усюды свае асаблівасьці, але палітыка, стратэгія адна – захаваць красу і жыцьцёвую разнастайнасьць амерыканскага краявіду. Адзін дзень быў аддадзены агульнанацыянальнаму Йеўланстонскаму парку. Мы былі ўражаныя тым, што тут няма гаспадарлівых паганятых – паваленыя дрэвы ляжаць дзясяткі гадоў, іх не чапаюць. Нават у паркінгах, у Цэнтры візіцёраў, літаральна побач будынкаў. Мы бачылі горныя схілы, на кіламетры ўсланыя дрэвам. Нам патлумачылі: гэта наступствы пажару 1978 года. У адным месцы спыніліся, каб затрымаць нозірк, адчуць і запомніць. Я падумаў: у гэтакіх краявідах ёсьць праўдзівая веліч і незалежнасьць прыроды. Наведалі таксама адукацыйна-дасьледчы рэзерват, дзе ўразіў новы будынак для доўгатэрміновых дасьледваньняў і інтэрпрэтацыі прыроды, – размах лядовых палацаў нашага прэзыдэнта, з той розьніцай, што кожны метр тут насычаны зьместам, адпаведным стаўленьнем да прадмета дасьледаваньня, да самога дасьледчыка і шматлікіх наведнікаў. Адны экспанаты для выставачнай экспазіцыі пацягнулі на два мільёны даляраў. Вельмі гарманічны, прыгожы праект. Калі гэта бачыш на свае вочы, верыш у тое, што Амерыка здольная захаваць і свае нацыянальныя паркі, і жывую прыроду.
-- Ці гаварылі гаспадары пра свае праблемы?
-- Не сказаць, каб шмат. Больш пра дасягненьні, напрацоўкі. І гэта лагічна. Але калі ўзьнікала дыскусія па нейкім вострым пытаньні, ахвотна гаварылі пра свае цяжкасьці, дзяліліся сумненьнямі. Дарэчы, нярэдка пыталіся пра Беларусь, выказвалі жаданьне пабываць у нашых рэзерватах. Казалі, раскажыце, як і што ў вас, мы таксама хацелі б павучыцца.
-- Вы амаль не сказалі пра сустрэчы з грамадскім і прыватным сектарам у справе захавання прыроды.
-- Гэта вялікая частка нашай паездкі. Я буду яшчэ пісаць пра яе ў сваіх справаздачах, а пакуль скажу сьцісла: гэты сектар займаецца ня так абаронай, хоць здараюцца і суды, колькі лабіяваньнем, працай з насельніцтвам, растлумачальнай практыкай. Калі іх падтрымлівае грамадзтва – гэта ўсё. Палітыкай нібыта не займаюцца, а сфера палітыкі і ўплыў палітыкаў на працэс адсочваюцца з найпільнай увагай: як той або іншы закон павярнуць на інтарэсы прыроды, дамагчыся падтрымкі кангрэса.
Я, дарэчы, пацікавіўся, ці распаўсюджана практыка сумяшчэньня працы ў грамадзкай арганізацыі з пасадай на дзяржаўнай службе, што для Беларусі вельмі тыпова, калі, скажам, дырэктар інстытута батанікі ачольвае так званую NGO. Адна з маіх субяседніц выказалася безапеляцыйна: “Калі б сёньня ў нашай арганізацыі стала вядома, што кіраўнік або супрацоўнік мае працу ў дзяржаўных органах, ён бы ў адзін момант страціў давер да сябе”. Але нічога падобнага яна не магла прыгадаць з-за адсутнасьці прэцэдэнтаў.
-- І апошняе, Валеры. Хто з Вамі браў удзел у праекце?
-- Побач былі супрацоўнікі грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Беларусі” А.Вінчэўскі і А.Казулін, намесьнік дырэктара дасьледчага інстытута землекарыстаньня, геадэзіі і картаграфіі Г.Дудко, ландшафтазнавец, выкладчык Белдзяржуніверсітэта В.Яцухна і журналіст, рэдактарка газеты “Комсомольская правда в Беларусі” Ю.Слуцкая. Усе мы ўдзячныя амерыканскаму боку за шчасьлівую магчымасьць наведаць ЗША, адчуць увагу і клопат кожнага дня, якія там правялі, шмат пабачыць, пачуць і шмат чаму павучыцца.
![]() |
Гэтая сустрэча з бізонам адбылася на тэрыторыі аднаго з паркінгаў Йелаустонскага нацыянальнага парка
![]() |
Пісьменьнік і педагог Кен Тамасма: “Я ведаю, у вас дыктатура. Гэта вельмі цяжкі выпадак. Але трэба нешта рабіць... Я глыбока перажываю драму Белавескага лесу і буду маліцца за яе зьберажэньне...”
![]() |
Такія дамкі – Цэнтры візіцёраў – ёсьць у кожным рэзерваце Амерыкі. Наведнікі знаходзяць тут багата інфармацыі, якая вучыць, выхоўвае, рэклямуе напрамкі і віды ахоўнай дзейнасьці.
![]() |
Ціхаходны трамвайчык у рэзерваце “Timucuan”. Апроч нас, пасажырамі былі дзеці.
![]() |
Паваленыя дрэвы аздабляюць краявід. Трымальнікі нацыянальных паркаў мяркуюць, што гэта не справа густу, а прынцып стаўленьня да захаваньня прыроды.
![]() |
Такія вітрыны сустракаеш у кожным нацыянальным парку, за кожнай павароткай экалагічнай сьцяжыны.
![]() |
На экалагічнай сьцяжыне адукацыйна-дасьледчага рэзервата ў штаце Вермонт.
![]() |
Валанцёр Чарльз паказаў мне мясьціны, да якіх ён прыклаўся асабіста. На разьвітаньне я моцна паціснуў яму руку.
Фотографии Валерия Дранчука