На шляху у Белавежскую пушчу
Турыст едзе ý Лясную
Галiна ГЕРАСIМУК, "Навiны Камянеччыны", 03.09.2005
Той, хто стамiýся ад гарадскога тлуму i бясконцых турбот, асаблiва ацэнiць некранутую прыроду i цiшыню, якая чакае ý агратурыстычнай гаспадарцы «Лясная», створанай у вёсцы Белая. Побач з вёскай - дзве невялiкiя чыстыя рэчкi, у якiх можна лавiць рыбу i купацца. Лес, што падступае да самага плоту, багаты на грыбы, ягады i гаючыя травы. На краi вёскi струменiць крынiца, побач з якой, у засенi векавых дрэý, альтанка...
Гаспадыня «Лясной» - Наталля Зямлянiк, надзвычай абаяльны i няýрымслiвы чалавек. Першыя крокi ý нязведанай справе - больш творчыя, чым практычныя. А яшчэ - ведьмi шчырыя. Гэта ýжо адчулi аматары вандровак, якiя наведалiся ý «Лясную». У кнiзе водгукаý (першы запiс тут 1 студзеня пакiнула сёлета трупа «Тяни-толкай») словы ýдзячнасцi i захаплення гасцiннасцю.
Найпершы памочнiк Наталлi - сястра Таццяна. Яны - аднадумцы i аптымiсты. Апошняя акалiчнасць - адна з самых каштоýных сёння. Цi не дзякуючы ей нават у нядаунiя дажджлiвыя днi сям'я масквiчоý, якая адпачывала тут, не шкадавала, што трапiла з Брэста ý «Лясную».
Памагаюць Наталлi i дзецi - iх у яе двое. Веранiка - вучанiца 10 класа, Вiталь вучыцца у Мiры, атрымае прафесiю рэстаýратара вырабаý драýлянага дойлiдства.
Задумалi сёстры шмат цiкавага. Iхнi дарадчык - старшыня праýлення грамадскага аб'яднання «Агра- i экатурызм» Валерыя Клiцунова. Iхняя крынiца натхнення - жаданне стварыць дамашнi камфорт для турыстаý, якiя стамiлiся ад «тэхнагеннага» асяроддзя, даць iм магчымасць адчуць асалоду еднасцi з прыродай...
Галiна ГЕРАСIМУК.
Фота Мiколы ШУМА.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта