
Толькi адна-адзiная дарога вядзе у навукова-даследчы гарадок Бабчын, ды i яна раптам перагарожваецца шлагбаумам. Не, зусiм не таму, што зiма сёлета снежная i ýсе падыходы i пад'езды навокал замеценыя. I што iншых дарог ужо не iснуе. Справа ý тым, што цяпер гэты старажытны шлях вядзе ý зону — вельмi небяспечную тэрыторыю, уваход i заезд на якую строга абмежаваныя. Пра гэтую небяспеку лепш за ýсе скажа лiчыльнiк Гейгера. Нават людзi, якiя штодня едуць сюды на працу, павiнны перасякаць КПП i паказваць дазволы дзяжурнай вахце.
- Чужых у зоне быць не павiнна, - строга кажа мужчына ý камуфляжнай форме. Ён пiльна вывучае часовы дазвол i недаверлiва ýглядаецца ý мой твар. - Наш запаведнiк - установа асаблiвага рэжыму.
Але вось шлагбаум падняты i я, пераадолеýшы амаль 400-кiламетровы шлях ад Мiнска, трапляю ý ПДРЭЗ - Палескi дзяржаýны радыяцыйна-экалагiчны запаведнiк. Мой суправаджальнiк - вядучы паляýнiцтвазнаýца запаведнiка Рыгор Сыса кажа, што на гэтым кантроль не скончаны, наперадзе так званая «мёртвая» зона I яшчэ больш строгiя дзяжурныя наступнага КПП. Да тага ж ý любы момант i ý любым месцы можа з'явiцца служба аховы i ýважлiва праверыць дакументы. Як iнакш, калi навокал хоць i нябачная, але пагроза?
Словы майго «сталкера» пацвярджаюць прыдарожныя знакi з абазначэннем радыеактыýнасцi, што ýсё часцей мiльгаюць за вокнамi аýтамабiля. Яны наганяюць сум i трывогу. Наш маршрут - у 30-кiламетровую зону, якая захоýвае мноства таямнiц i небяспекi. Але не толькi. Багатая яна i на прыродныя сюрпрызы. Дарогу нам раз-пораз перабягаюць сямейкi казуль, дзiкоý, з цiкаýнасцю пазiраюць з хвойнiку бязрогiя ý гэты час ласi. I мы, ледзь крануýшыся з месца, зноý спыняемся i «пстрыкаем» фотаапаратамi. А яшчэ зубры. У адной з дубраý, якiмi заýсёды славiлася Прыпяцкае Палессе, створаны прытулак для перасяленцаý з Белавежскай Пушчы. I зараз, паводле слоý паляýнiцтвазнаýцы, там сышлося цi не ýсе пагалоýе рэлiктавых жывёл. Такое адбываецца толькi ý перыяд глыбокага снегу i моцных маразоý. I нам сапраýды пашчасцiла падгледзець «тусоýку» гэтых непасрэдных нашчадкаý прадстаýнiкоý дагiстарычных часоý: якраз быý час; штодзённай зiмовай падкормкi. Пакуль Рыгор разносiý па кармушках караняплоды i падсыпаý драблёнае зерне, я з асалодай фатаграфаваý грознае сямейства i слухаý зубразнаýца, вядучага навуковага супрацоýнiка запаведнiка, кандыдата бiялагiчных навук Таццяну Дзярабiну. Ад яе даведаýся, што з завезеных сюды 16 асобiнаý за 10 гадоý статак павялiчыýся да 43. У мiнулым годзе парадаваý прыплод - 6 цялят. Гэта ýжо зрабiлi свой унёсак жывёлы, народжаныя на новай тэрыторыi.
- Хацелася б пачуць думку генетыкаý наконт пражывання зуброý на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, - кажа эколаг, - бо тыя плюсы, якiя даюць ахоýны рэжым, i добрая кармавая база не з'яýляюцца гарантам, што з зубрам у далейшым усе будзе добра. Ужо «наступае на пяткi» амерыцый-241 - прадукт распаду iзатопа плутонiя, у параýнаннi з якiм ён з'яуляецца больш высокатаксiчным, рухомым, доýгажывучым альфа-выпраменьвальнiкам. Як-нiяк, зубр тут - аб'ект уздзеяння хранiчнага iанiзуючага выпраменьвання. Праводзiць эксперымент над такiм унiкальным вiдам недапушчальна.
Таццяна Дзярабiна ý навуковым цэнтры запаведнiка працуе ýжо пяць гадоý. Яе, вядомага беларускага бiёлага, прывабiла ý першую чаргу магчымасць вельмi блiзка назiраць бiяразнастайнасць зоны адчужэння. Вядома, столькi чырвонакнiжных прадстаýнiкоý на адной тэрыторыi! У запаведнiку выяýлены каля 22 вiдаý раслiн i амапь 100 вiдаý жывёл, занесеных у Мiжнародную Чырвоную Кнiгу i Чырвоную Кнiгу Беларусi! Напрыклад, ятрышнiк шлеманосны, вадзяны арэх, чорны бусел, вялiкiя белая i рыжая чаплi, залацiстая шчурка, грабеньчаты трытон, балотная чарапаха... Увесь час павялiчваецца колькасць асноýных папяýнiчых вiдаý капытных, расце папуляцыя бабра, цецерука...
- Толькi два фактары вызначаюць у гэтым выпадку прыцягальнасць тутэйшых тэрыторый - добры ахоýны рэжым, якi ý цэлым застаецца больш строгiм, чым у пераважнай большасцi запаведнiкаý, i зняцце ýсiх вiдаý антрапагеннага ýздзеяння, - дзелiцца сваiмi меркаваннямi вучоны. - Унiкальныя магчымасцi склалiся для аднаýлення папуляцый жывёл, якiя ý большай ступенi пакутуюць ад прысутнасцi чалавека i з гэтай прычыны сталi рэдкiмi, знiкаючымi. У першую чаргу гэта датычыцца буйных дзённых драпежных птушак, такiх, як арлан-белахвост.
I ýжо зусiм знянацку застала работнiкаý запаведнiка вестка неаднойчы ýбачанных адбiткi мядзведзя, сцвярджаюць навукоýцы, вiдавочнае сведчанне таму, што тут склалiся экалагiчныя ýмовы, цалкам адпаведныя iснаванню гэтага буйнага драпежнiка.
Цi знойдзецца на ýсей еýрапейскай прасторы куток больш унiкальны, дзе б так моцна пераплялiся прыгажосць i трагедыя? Дваццаць гадоý таму на гэтых землях здарылася велiзарнейшая драма мiнулага стагоддзя, iмя якой - Чарнобыль. 3 узарванага 26 красавiка 1986 года рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай атамнай станцыi на гэтыя землi выпала каля 70 працэнтаý радыеактыýных выкiдаý. Гэта i стала прычынай адсялення з забруджанай тэрыторыi людзей, нягледзячы на iх шматвекавы ýклад жыцця i асаблiвую прывязанасць да родных мясцiн. Да аварыi тут жылi 22 тысячы чалавек. Але вялiкая безгаспадарчая тэрыторыя плошчай у 216 тысяч гектараý насуперак прагнозам пуставала нядоýга. Адсутнасць чалавека абудзiла ý прыродзе нябачаныя дагэтуль сiлы i зона адчужэння хутка ператварылася ý буйнейшы рэзервуар жывёльнага i раслiннага свету. Радыяцыя, месцамi неймаверна высокая, не стала гэтаму перашкодай, хутчэй наадварот. 96 населенных пунктаý, з якiх 13 былi пахаваны ý першы пасляаварыйны год, знайшлi новых гаспадароý: дзiкi, ласi, казулi i нават ваýкi сталi ý iх не толькi «заглядваць», але i ýстройваюць лежнi i логавы. Радыяцыйны фактар асяроддзя адкрыý для навукi непачаты край работы. I таму праз два гады пасля трагiчных падзей было прынята рашэнне аб стварэннi радыяцыйнага запаведнiка на тэрыторыi адчужэння, навуковы цэнтр i доследна-эксперыментальная база якога будуць знаходзiцца непасрэдна ý населеным пункце, жыхары якога эвакуiраваны. Такiм месцам быý выбраны Бабчын. Дакпадней, частка яго пустых дамоý на цэнтральнай вулiцы.
Невялiкае памяшканне цагельнага дома, горача напаленага дровамi. Калiсьцi гэта была спальня гаспадароý цi дзiцячы пакой. Зараз - лабараторыя участка ýнутранай дазiметрыi. Ля камп'ютара немалады мужчына выводзiць на манiторы графiю апошнiх вымярэнняý. Знаёмiмся. Уладзiмiр Каралёý, радыёхiмiк, кандыдат хiмiчных навук, у лiку першых прыехаý працаваць у запаведнiк, а ý зоне наогул з 1986-га. Цяпер узначальвае аддзяленне радыяцыйнай бяспекi.
- Манiторынг за ýзроунем радыяцыйнага выпраменьвання - адна з галоýных задач, якiя ляжаць на плячах тутэйшай навукi, - расказвае Каралёý. - Мы атрымлiваем даныя з 9 рэперных кропак, куды перыядычна выязджаюць нашы дазiметрысты, працягваем «абмацваць» усю тэрыторыю зоны адчужэння, робiм за год да тысячы проб на цэзiй, стронцый i плутонiй. Сочым за бяспекаю нашага персаналу, бо ý запаведнiку працуе амаль 700 чалавек.
Цяпер у арсенале аддзела ёсць сучасны прыбор СВЧ (спектрометр вымярэння чалавека), з дапамогай якога стала значка лягчэй i хутчэй устанаýлiваць узроýнi унутранага накаплення радыяцыi. Дапушчальны ýзровень для персаналу - 20 мiлiзевертаý у год. У выпадку перавышэння гэтага ýзроуню «парушальнiка» абавязваюць даваць тлумачэнне, адпраýляюць на абследаванне.
- На жаль, не ýсе работнiкi з адказнасцю ставяцца да свайго здароýя, спажываюць грыбы, ягады i мяса дзiчыны з забароненых месцаý, - кажа навуковец. - Але ад СВЧ гэтага не схаваеш.
Сапраýды, ад кiлаграма грыбоý, сабраных у тутэйшых лясах, або кiлаграма мяса дзiка можна атрымаць гадавую норму ýнутранага апраменьвання. Загадчыку сектарам дазiметрыi Уладзiмiру Пюкунову i iнжынеру-радыёметрысту Валерыю Логвiнцу, якiя амаль 15 гадоý адсочваюць радыяцыйную сiтуацыю па зоне, пра забруджанасць прадуктаý харчавання вядома амаль се. Яны праводзяць Iнструктажы персаналу i жыхароý навакольных вёсак, дзе можна хадзiць i што нельга ýжываць. Напрыклад, яблыкi i грушы ý пакiнутых садах, мёд здзiчэлых пчол, рыба ý мясцовых сажалках... у дзесяткi, а то i ý сотнi разоý перевышаюць дапушчальныя ýзроунi накаплення радыяцыi. Асеннiя грыбы зялёнкi, сабраныя ý наваколлях Бабчына, маюць 101 060 бекерэляý на кiлаграм сырой масы, гэта азначае, што ý iх перавышаецца дазволены ýзровень радыенуклiдаý у 273 разы. У маслятах - у 108 разоý, у белым грыбе - у 40-130 разоý. Але нават гэта не спыняе экстрэмальных аматараý цiхага палявання.
Адзiная «жывая» зiмою дарога працягласцю больш за сорак кiламетраý - у Масаны. Праз пустыя вёскi з разрабаванымi марадзёрамi хатамi, маладыя сасновыя падлескi, узгадаваныя пасля аварыi. У 1996 годдзе на тэрыторыi запаведнiка пачала стала дзейнiчаць навукова-даследчая станцыя, назва да якой перайшла ад колiшняй вёскi. Як частка навуковага аддзела, станцыя здзяйсняе метэаралагiчныя назiраннi, вядзе манiторынг дынамiкi радыенуклiдаý у глебе, вадзе, раслiннасцi. Незвычайнасць яе у тым, што больш наблiжанай кропкi да Чарнобыльскай атамнай станцыi з боку Беларусi няма. У кiламетры ад Масаноý праходзiць мяжа з Украiнай. У яснае надвор'е, падняýшыся на пажарную вышку, можна без дапамогi бiнокля ýбачыць мёртвы горад Прыпяць i ЧАЭС з саркафагам над 4-м энергаблокам. Стваралi станцыю як пункт кантролю за фонам у выпадку ЧП на электрастанцыi. Але пяць гадоý таму ЧАЭС спынiлi, а «Масаны» працягваюць працаваць. Кожныя 12 дзён тут мяняюцца вахтавыя брыгады, завозячы з сабою чыстую пiтную ваду, прадукты харчавання i медыкаменты. I забiраючы адсюль поýныя пакеты i скрыначкi - з зямлёю, вадою i раслiнамi - пробамi з трансуранавай зоны. Не сакрэт, што доýгажывучыя часцiцы плутонiя з узарванага рэактара асядалi ý радыусе 12—15 кiламетраý. Таму арэол плутонiевых плям прыпадае акурат на наваколлi былых Крукоý, Кулажына, Сянцоý... Апынуýшыся ý страшэнным палоне, многiя паселiшчы былi закапаны. Масанам дасталася асаблiвая мiсiя i яны iснуюць дагэтуль. Нягледзячы, што фон гама-выпраменьвання тут паранейшаму трымаецца на ýзроýт 1500 мiкрарэнтген i вышэй у гадзiну.
- Гэтае месца было выбрана таксама з-за разнастайнасцi ландшафтаý i фiтацэнозаý, - расказвае гiдрабiёлаг Вячаслаý Еýдакiмаý, якi прыехаý на чарговую вахту ý гэты ýнiкальны кут. - Вакол сухадольныя лугi, балоты, беразнякi, хвойнiк i сасняк, дубравы, рака, азёры.
Два спецыялiсты станцыi праводзяць кругласутачныя замеры фону гама- i бэтавыпраменьванняý, фiксуюць метэапаказаннi i сочаць за пажарным станам лясоý i пустуючых вёсак. Вячаслаý, напрыклад, працуе з воднай стыхiяй, ён даследуе адклады забруджаных бяссцёкавых азёр зоны Пярстка i Смержына. Далейшы шлях узятых адсюль проб - у бабчынскую лабараторыю радыяцыйных вымярэнняý, дзе яны пройдуць дасканальны хiмiчны i спектраскапiчны аналiзы. Толькi лабараторыя здольна «сказаць», як глыбока пранiклi радыенуклiды ý глебу i колькi амерыцыю назапасiлася ýжо ад пачатку паýраспаду плутонiя-241. На жаль, 10-гадовы вопыт-манiторынг «Масаноý» недастатковы для поýнай карцiны працэсаý, i навукоýцы адчуваюць гэты недахоп. Але яны прагназуюць, што максiмум накаплення амерыцыю-241 у глебе адбудзецца да 2058 года, калi распадзецца амаль увесь плутонiй-241, i не без падставы звязваюць з гэтым вялiкiя перасцярогi. «Нованароджаны» трансуранавы элемент яшчэ небяспечней iснуючых дагэтуль стронцыю i цэзiю, асаблiва калi радыенуклiд разам з пылам, вадой цi ежай трапляе ý арганiзм. I працягласць яго «жыцця» павялiчваецца ýжо да пяцi стагоддзяý.
Неаднойчы прыходзiлася чуць розныя меркаваннi наконт таго, што настаý час ужо i у беларускай зоне адчужэння стварыць сферу экстрэмальнага турызму, як не першы год практыкуецца гэта на ýкраiнскай адселенай тэрыторыi. Маýляý, чаму б запаведнiку такiм чынам не зарабляць грошы. Жадаючых будзе хоць адбаýляй.
- Нi ý якiм разе, - кажа дырэктар запаведнiка Пётр Кудан, - нельга жыццё i здароýе чалавека падвяргаць небяспецы. У запаведнiка i без гэтага вялiкае кола клопатаý. Акрамя манiторынгу за радыяцыйным станам, раслiнным i жывёльным светам, вядуцца пошукi тэхналогiй па пераадольванню другаснага забруджвання прылеглых тэрыторый, па рэабiлiтацыi земляý, забруджаных радыенуклiдамi, iнвентарызацыi прыродных рэсурсаý тэрыторыi.
Першачарговымi задачамi запаведнiка па-ранейшаму застаюцца ýтрыманне гiдралагiчнай раýнавагi, ахова лясоý ад пажараý, шкоднiкаý i хвароб, аблясенне земляý, на якiя ýздзейнiчае ветравая i водная эрозiя, ахова запаведнай тэрыторыi i забеспячэнне натуральнай разнастайнасцi развiцця жывой прыроды, садзейнiчанне павелiчэнню колькасцi рэдкiх вiдаý раслiн i жывёл. Для вырашэння гэтых задач было створана некалькi аддзелаý, адзiн з якiх займаецца непасрэдна вядзеннем лясной гаспадаркi.
- Што датычыцца таго, як зарабiць грошы, - кажа кiраýнiк запаведнiка, - мы для гэтага маем iншыя крынiцы, напрыклад, гадуем элiтных коней-цяжкавозаý, разводзiм свiней, даглядаем буйную рагатую жывёлу, перапрацоýваем дрэва... Па вынiках 2005 года запаведнiк атрымаý 249 мiльёнаý рублёý прыбытку пазабюджэтных грошай.
3 брыгадай лесарубаý, зручна ýладкаваýшыся на санях, дабiраемся да месца будучай дзялянкi. Конiк ахвотна бяжыць па ýкатанаму бальшаку. Каля знака радыеактыýнай небяспекi правальваемся ý глыбокi снег лясной прасекi. 3 намi спецыялiст лабараторьм радыяцыйных вымярэнняу дазiметрыст Андрэй Шацiла. Яго задача - вымяраць фон на месцы плануемых высечак, збiраць пробы розных парод дрэý: бярозы, вольхi, сасны, хвоi. Лесарубы «здабудуць» гэтыя пробы з дапамогай пiлы i сякеры. Пакеты з апiлкамi i карой Андрэй павiнен даставiць у лабараторыю, дзе i будзе вынесены «прысуд» мясцовасцi - быць ей карыснай для чалавека цi дзесяцiгоддзямi заставацца некранутай. Хутчэй за ýсе лес у гэтым месцы будзе вызначаны прыгодным толькi для будаýнiчых матэрыялаý i нi ý якiм разе ý якасцi драýнiннага палiва. У запаведнiку лiчаць, што добрая драýнiна гiнуць не павiнна.
Падзея з падзей апошняга часу ý запаведнiку - адкрыццё новых будынкаý навуковага цэнтра ý Бабчыне. Навуковы корпус з сучаснымi лабараторыямi, гасцiнiца, кацельня, сталовая былi створаны на базе колiшняга дзiцячага садка пры фiнансавай падтрымцы МАГАТЭ. «Умовы працы ý нас цяпер не горшыя, бадай, лепшыя нават, чым у Акадэмii навук», - расказвае намеснiк дырэктара запаведнiка па навуцы, кандыдат хiмiчных навук Юрый Бондар, пад кiраýнiцтвам якога сёння працуе 44 спецыялiсты. Менавiта сюды збiраецца ýвесь доследны матэрыял з зоны адчужэння. I адстрэленыя з улiкам бiярэгулявання ваýкi таксама «прайшлi» тут самы паýнавартасны аналiз i папоýнiлi банк навуковых дадзеных. Не без гонару кiраýнiк цэнтра кажа, што 15 спецыялiстаý падрыхтаваныя i з яго ýдзелам - iнжынеры, лабаранты, дазiметрысты. Разам з Юрыем Iванавiчам мы здзяйсняем невялiкую экскурсiю па бабчынскай «акадэмii навук». Вось аддзел экалогii фауны, якiм загадвае вядомы бiёлаг Сяргей Кучмель. Каля карты запаведнiка група мужчын актыýна абмяркоýвае заýтрашнi маршрут па улiку капытных жывёл. Снегавое покрыва сёлета добра гэтаму паспрыяе. Побач у светлым абсталяваным пакоi замерамi i апiсаннем розных вiдаý грызуноý займаецца лабарант Святлана Варапай. Над мiкраскопам засяроджана схiлiýся Уладзiмiр Пянькевiч - кандыдат ветэрынарных навук, член-карэспандэнт мiжнароднай акадэмii экалогii. Большую частку першага паверху займае лабараторыя радыяцыйных вымярэнняý. Яе загадчык Вячаслаý Забродскi разам з лабарантамi вядзе падлiк даных каля гама-спектраметрычнага комплексу з паýправаднiковым дэтэктарам. Даследуецца матэрыял з адной з рэперных кропак. Менавiта тут «высвятляецца» колькасць назапашанага ý тканiнах жывёл цэзiю i стронцыю, бачыцца наскрозь «чысцiня» вады i глебы. Вось каму ýсё вядома пра яе — зямлю запаведную.
А яна, пакiнутая, не стамляецца радаваць i здзiýляць сваей прыгажосцю: кожнай вясной зноý буйна квiтнеюць старыя сады! I паволi цякуць рэчкi пад чыстым блакiтам неба. I шумяць чаротавыя зараснiкi ýперамежку в вольхавымi гаямi, што расцягнулiся ажно да самага небасхiлу. Усё гэта ýтварае ландшафт «зоны», раýнiнны i з церпкаю чароýнасцю. Толькi бачыць гэта нiкому не дадзена.
- Парадокс, - кажа дырэктар Пётр Кудан. - Запаведнiкi на зямлi ствараюцца для таго, каб абаранiць прыроду ад прысутнасцi чалавека, тут - наадварот, чалавека бароняць ад прыроды, каб яна яму не нашкодзiла.
Анатоль КЛЯШЧУК,
фота аýтара.









Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта