Вяртанне волатаý

Пётр ПУТРА, "Звязда", № 61-62, 22.03.2006

Амаль дзесяць гадоý таму зубры вярнулiся ý лясы Гродзенскай пушчы.

Неýзабаве споýнiцца дзесяць гадоý, як у лясных угоддзях Гродзенскай пушчы з'явiлicя навасельцы - белавежскiя зубры. Месцамý "прапiскi" гэтага магутнага, прыгожага, гордага звера не так ужо i шмат: у нашай краiне ён цяпер пражывае ва ýгоддзях Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», Бярэзiнскага, Прыпяцкага запаведнiкаý i ý лясах Налiбоцкай i Гродзенскай пушчаý.

У Гродзенскую пушчу, а дакладней на тэрыторыю Азёрскага ляснiцтва, зубры былi завезены з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Гэтаму папярэднiчала вялiкая праца вучоных, спецыялiстаý прыродаахоýнага ведамства, кiраýнiцтва СКП «Азёры» Гродзенскага раёна. А пачыналася усе па iнiцыятыве тагачаснага старшынi гэтай гаспадаркi Аляксандра Дубко i вашага пакорнага слугi, у той час старшынi абласнога камiтэта прыродных рэсурсаý i аховы навакольнага асяроддзя. Iнiцыятыву падтрымалi ý Мiнпрыроды, у прыватнасцi, начапьнiк iнспекцыi па ахове жывёльнага свету (як яе тады называлi, паляýнiча-запаведнай гаспадаркi) Вячаслаý Савiцкi, а таксама вучоныя навукова-даследчых iнстытутаý заалогii i эксперыментальнай батанiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

Была створана дзяржаýная камiсiя, якая папярэдне абследавала i вывучыла прыродныя ýмовы пражывання, кармавую базу... Ва ýгоддзях Азёрскага ляснiцтва паблiзу вёскi Перасельцы сiламi сельгаспрадпрыемства "Азёры" для навасельцаý падрыхтавалi вальер (некалькi дзесяткаý гектараý). 3 моцным драýляным плотам са слупоý i даволi тоýстых (не менш за 15-20 сантыметраý у дыяметры) жардзiн хвойных парод.

Увогуле з Белавежскай пушчы пераехалi 18 зуброý - 14 самак i 4 самцы. У мясцовых умовах яны прыжылiся добра - на волi далёка не сыходзiлi, сталi даваць прыплод.

Спачатку ý гэтай справе былi не талькi скептыкi, але i нядобразычлiýцы, нават працiýнiкi перасялення зуброý у лясы Гродзенскай пушчы. Довады былi розныя, а асноýным аргументам скептыкаý з'яулялася тое, што зубры, маýляý, адразу пасля таго, як iх выпусцяць на волю, пойдуць на тэрыторыю суседняй Лiтвы. Прагназiравалi таксама, што гэтыя волаты будуць усё разбураць на сваiм шляху, нават агароджы i гаспадарчыя пабудовы, псаваць пасевы i прысядзiбныя участкi мясцовых жыхароý i дачнiкаý i тым самым прынясуць iм, i не толькi iм, шмат непрыемнасцяý. А прадстаýнiкi паляýнiчай гаспадаркi надта ýжо апасалiся, што зубры павыцясняюць iншых звяроý - ласёý, аленяý, казуль, дзiкоý i iншых. Гэтае напружанне нагняталася, мабыць, таму, што непазбежным было iншае - больш жорсткi рэжым палявання ва ýгоддзях, дзе пасялiлiся зубры.

... Цяпер, як паведамiлi ý кампетэнтных органах (прыродаахоýных, лясной i паляýнiчай гаспадарак), на тэрыторыi Гродзенскай пушчы пражывае 69 асобiн зуброý. Яны паýнапраýна вярнулiся ý свае ранейшыя мясцiны, дзе жылi iх продкi, пакуль па розных прычынах не былi знiшчаны. Нядаýна, праýда, здарыýся абуральны факт браканьерства...

Хацелася б ведаць меркаваннi вучоных, спецыялiстаý: якiм бачыцца iм далейшы лес зуброý? Якiм павiнна быць рэгуляванне iх колькасцi? Наколькi можна арганiзаваць прамысловы адстрэл гэтых жывёл (нарыхтоýвалi ж вялiкiя лiтоýскiя князi i польскiя каралi мяса зубра, калi адпраýлялiся ý ваенныя паходы)? Якой павiнна быць аптымальная колькасць гэтага звера для пражывання на адпаведных тэрыторыях у садружнасцi з iншымi насельнiкамi лесу, тым самым забяспечваючы гарманiчную бiялагiчную разнастайнасць у прыродзе?

Пётр ПУТРА,
жыхар г. Гродна.

Р.S: Наша газета ýжо звярталася ý сваiх артыкулах да тэмы рассялення зуброý па розных рэгiёнах Беларусi, у тым лiку i ý Гродзенскую пушчу, але кропку, пэýна, ставiць рана. Прапануем усiм, хто кампетэнтны i зацiкаýлены ý гэтай праблеме, выказаць свае меркаваннi па ýзнятых у сённяшняй публiкацыi пытаннях.


Заýвага рэдактара сайту

Прыпяцкi мае статус нацыянальнага парку, а не запаведнiка, як гэта пазначана ý пачатку артыкула.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта