

Чым запоýнiць пустэчу? Якiмi каштоýнасцямi? Адказы на гэтыя пытаннi знайшла ý Камянюцкай бiблiятэцы. Яка — з экалапчным ухiлам…
Раiса Мiхайлаýна Рамашка, загадчыца бiблiятэкi, нарадзiлася ý весцы Плянта, што была недалёка ад Камянюк. Пасля школы прага да ведаý i жаданне атрымаць прафесiю прывялi дзяýчыну ý Брэсцкае медыцынскае вучылiшча, але два гады запар не шанцавала на iспытах. Тады, параiýшыся з мацi, паехала ý Магiлёýскi бiблiятэчны тэхнiкyм. Паступiла. Вучылася на завочным аддзяленнi i адначасова працавала ý Пашукоýскiм сельскiм клубе. Спрабавала стаць студэнткай Мiнскага iнстытута мастацтва, але не прайшла па конкурсе. Здаецца, у Раiсы Мiхайлаýны было ýжо ýсё - любiмая праца, каханы муж. Але шчасце было непоýнае, пакуль не нарадзiлася дачка Аксана. Пасля дэкрэтнага «адпачынку», Мiхайлаýна выйшла на работу ý Камянюцкую бiблiятэку.
Аксана атрымала ад мацi жыццярадасную ýсмешку, адданасць любiмай рабоце, настойлiвасиь. Пасля школы выбрала прафесiю вязальшчыцы ý брэсцкiм вучылiшчы. Працавала на панчошным камбiнаце, але гараджанкай так i не стала, вярнулася ý Камянюкi, уладкавалася на лесазавод. Мацi параiла паступiць на вучобу ý Магiлёýскi бiблiятэчны тэхнiкум. Калi ý 2001 годзе выйшла на пен¬сiю загадчыца Камянюцкай бiблiятэкi Ганна Мiкалаеýна Кандрашук, Аксана прыйшла сюды на работу. 17 марта 2003 года бязлiтасны пажар знiшчыý старую драýляную бiблiятэку на вулiцы Пагранiчнай ý Камянюках, «Моцна балела душа, калi вывозiлi на лесазвод у сушылку адсырэлыя кнiгi. Выратаваць не ýсё ýдалося, - са смуткам згадвае Paica Мiхайлаýна. - 3 15 тысячы пяць тысяч кнiг загiнула».
Мясцовая ýлада «адшукала» новае памяшканне для бiблiятэкi - у былым дзiцячым садку. Аддзел культуры дапамог зрабiць рамонт. Рэдакцыя газеты «Народная трыбуна» аб'явiла акцыю збору кнiг для папаýнення фон¬ду пасля пажару. Свет не без добрых людзей. Дапамагалi ýсе: ад чытачоý да сталiчнай бiблiятэкi i Мiнiстэрства iнфармацыi. Да акцыi далучылiся калектывы Брэсцкай палiклiнiкi №2, Нацыянальнай акадэмii навук, цэнтр маладзёжнай творчасцi (г.Брэст), пярвiчкi БРСМ, заслужаны дзеяч мастацтваý РБ Петр Данелiя, кандыдат гiстарычных навук Леанiд Несцярчук, паэт Аляксандр Данiсейка. За кошт гэтай акцыi папоýнiýся фонд i iншых бiблiятэк раёна.
Сёння Камянюцкая бiблiятэка - захавальнiца ýнiкальнага фонду, якi налiчвае каля 12 тысяч кнiг, брашур, перыядычных выданняý. Яго ýнiкальнасць - ý экалагiчна-краязнаýчым накiрунку. А як жа iнакш? Побач - адзiная ý Беларусi сярэдняя экалагiчная школа, вучнi якой змалку ýспрымаюць лес як дарагога i вернага сябра. А лiтаратура для падрыхтоýкi ýрокаý, вучнёýскiх рэфератаý, канферэнцый, алiмпiяд - у тутэйшай бiблiятэцы.
Любяць сваю работу Раiса Рамашка i Аксана Маркевiч - i бiблiятэка стала не толькi iнфармацыйным цэнтрам для школьнiкаý, але i месцам адпачынку, цiкавых сустрэч, святочных мерапрыемстваý. Аксана вядзе гурток па вязаннi «Рукадзельнiца», дзейнiчае ваенна-патрыятычны гурток «Пошук» для 5-7 класаý. Стала добрай традыцыяй збiрацца ý чытальнай зале ýсiм класам, абменьвацца кнiгaмi i ýражаннямi аб прачытаным, праводзiць гульнi.
Няпростае фiнансавае становiшча вымушае прапаноýваць чытачам платныя паслугi. На жаль, уласных кнiг для камерцыйнага фонду бiблiятэка не мае, а таму «пазычае» ý Камянцы. Невялiкая колькасць вiдэакасет ужо не карыстаецца попытам. Заробленыя грошы выкарыстоýваюцца для набыцця новых кнiг, бо папаýненне фонду навукова-папулярнай лiтаратурай — адна з самых надзённых праблем.
15 верасня — Дзень бiблiятэк. 3 гэтай нагоды ý Камянюцкай бiблiятэцы, якую наведваюць 1270 чытачоý, рыхтуюцца святочныя мерапрыемствы i аб'яýлены конкурс на лепшы аповяд пра сваю вёску. Доýжыцца рэкламны Тыдзень бiблiятэкi: Дзень адчыненых дзвярэй i Тыдзень шчодрасцi.
Paica Мiхайлаýна з задавальненнем называе самых актыýных чытачоý бiблiятэкi: Мiхала Казiмiравiча Яроцкага, Тэдэвуша Эдуардавiча Шыбко, Галiну Рыгораýну Бек: у лiку самых юных — Юлiя Грыцук, Ксенiя Сацэвiч, Яýгенiй Парфёнаý Даша Губар. Хай жа iхняя любоý да кнiгi перадаецца i другiм...
Фота Мiколы ШУМА
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта