Пачуць шэпт пушчы

Сымон СВIСТУНОВIЧ, "Звязда", № 256, 30.11.2006

Да сустрэчы з генеральным дырэктарам Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Мiкалаем Бамбiзам быý яшчэ час, i я зазiрнуý у кабiнет старшынi Камянецкага райвыканкама Сцяпана Радкаýца.

Хоць Нацыянальны парк i не падпарадкоýваецца мясцовай уладзе, але пушча знаходзiцца на тэрыторыi раёна i таму кiраýнiцтва райвыканкама падтрымлiвае кантакты з адмiнiстрацыяй «Белавежскай пушчы». Вось падчас размовы i спытаý у С. Радкаýца пра генеральнага дырэктара.

— Мiкалай Мiкалаевiч чалавек просты, эрудзiраваны i калi нешта паабяцаý, то не падвядзе. I ý цэлым кiраýнiк сур’ёзны — бачыць мэту i дасягае яе, — паведамiý старшыня райвыканкама.

А неýзабаве, у вёсцы Камянюкi, адмiнiстрацыйным цэнтры Нацыянальнага парку, Мiкалай Бамбiза даý iнтэрв’ю для нашай газеты.

— Мiкалай Мiкалаевiч, свой лёс з лесам вы звязалi выпадкова цi тут усё заканамерна?

— Думаю, што ýсё на гэтым свеце ýзаемазвязана. Нарадзiýся я ý Петрыкаýскiм раёне, а гэта лес ды вада. Дзяцiнства прайшло на прыродзе, i ýжо з 16 гадоý я звязаý сваё жыццё з лесам. I не шкадую.

— Да Белавежскай пушчы вы працавалi ý Прыпяцкiм запаведнiку — рознiца ёсць? I з якiмi праблемамi сутыкнулiся на новым месцы працы?

— Безумоýна, Белавежская пушча па ýсiх параметрах вышэй. Да пушчы больш увагi i, адпаведна, патрабаваннi значна вышэйшыя. Пяць гадоý таму, калi я прыйшоý працаваць у Белавежскую пушчу, тут здарылася бяда — на лес навалiýся караед. Давялося тэрмiнова прымаць неардынарныя захады, i з гэтай навалай справiлiся. Ды i прырода самааздараýляецца. Функцыя самаабароны дзейнiчае.

— Пушчу наведвае многа людзей?

— Мы па турызму выходзiм на мiжнародны ýзровень. Летась пушчу наведала 180 тысяч чалавек, а ý 2000 годзе iх было толькi 40 тысяч. Як бачым, прагрэс вiдавочны, але хацелася б большага. Напрыклад, арганiзаваць для турыстаý маршрут па пушчы, каб людзi з аýтобуса маглi назiраць за жыццём звяроý у натуральных умовах. Думаю, праз паýтара года гэтыя маршруты ý нас будуць, у тым лiку i ноччу.

— Крыху раскажыце пра тых, хто прыязджае сюды на паляванне.

— Звяроý у пушчы хапае, i калi колькасць iх не рэгуляваць, то лесу будзе нанесена вялiкая шкода. Вось i прыязджаюць да нас на паляванне — плацяць грошы i атрымлiваюць лiцэнзiю на адстрэл. Найчасцей заглядаюць у пушчу французы, немцы, iтальянцы, расiяне. Але нацыянальнасць для нас не мае значэння. Для ýсiх адзiн закон, і людзі падпарадкоýваюцца яму.

— Мiкалай Мiкалаевiч, у прэсе прайшла iнфармацыя, што, нягледзячы на строгiя законы, нядаýна ý пушчы былi застрэленыя два зубры, а раней — пара аленяý. Гэта выключэннi цi ад браканьераý i ý Нацыянальным парку няма спакою?

— Для «Звязды» раскажу ýсё падрабязна, бо вашу газету чытаю з дзяцiнства. Сапраýды, выпадкi браканьерства бываюць, але яны як выключэнне. Вось ноччу невядомыя забiлi двух аленяý, але, на жаль, iх затрымаць не ýдалося. А што датычыцца зуброý, то тут факт незаконнага палявання. Па новых правiлах адстрэл не ýказаных у пуцёýцы звяроý лiчыцца незаконным паляваннем.

У нас ёсць кантракт з нямецкай фiрмай «Вестфалiя», якая займаецца арганiзацыяй паляýнiчых тураý у пушчу на пяць дзён. У адпаведнасцi з кантрактам да нас прыехала група паляýнiчых — французы, iтальянцы i швейцарцы. Усё афiцыйна i ý адпаведнасцi з законам.

Перад паляваннем 14 лiстапада паляýнiчым уручылi пуцёýкi на адстрэл дзiкоý i аленяý, правялi iнструктаж, пазнаёмiлi са схемай загону. Перакладчык сказаý, на якiх звяроý будзе паляванне. Адным словам, падрабязна ýсё расталкаваý i спытаý: «Усё зразумела?».

— «Усё», — адказалi паляýнiчыя.

Iх таксама папярэдзiлi, што ёсць верагоднасць з’яýлення зубра, i папрасiлi, каб былi ýважлiвымi.

Загон пачаýся ý 16 гадзiн 20 хвiлiн, i правiламi ýстаноýлена, што паляванне павiнна праходзiць у светлы перыяд — пачынацца за гадзiну да ýсходу сонца i заканчвацца таксама за гадзiну пасля захаду. Тут парушэнняý не было.

Паляýнiчыя занялi адведзеныя iм месцы, прыкладна, праз 100 метраý адзiн ад другога, i сталi чакаць звера. Вось на iх выбегла васьмiгадовая зубрыца з двухгадовым зубранём. Па iх былi зроблены чатыры стрэлы. Але зубры былi забiты адной куляй. Напачатку яна прабiла зубрыцы шыю навылет i трапiла зубраняцi ý сэрца.

Вядома, што ýсе былi ý вялiкiм смутку. Паляýнiчыя сваёй вiны не адмаýлялi i тлумачылi, што пераблыталi зуброý з вепрамi. Справа ý тым, што 13 лiстапада было таксама паляванне, на якiм адзiн швейцарац застрэлiý трох вялiкiх дзiкоý. Вечарам, будучы ý добрым настроi, ён выпытваý: а цi ёсць у пушчы яшчэ большыя дзiкi? Ну яму i сказалi, што ёсць.

I трэба ж такому здарыцца, што менавiта на гэтага ýдачлiвага швейцарца i выбеглi зубры. Напэýна, тут галоýную ролю адыграý паляýнiчы азарт — убачыý звера i аýтаматычна нацiснуý курок.

Звязалiся з нямецкай фiрмай i адтуль паступiлi грошы — 27 тысяч еýра за нанесеную шкоду i забойства звяроý, занесеных у Чырвоную кнiгу. Затым была ýзбуджана крымiнальная справа. Зрабiýшы заклад у 500 базавых велiчынь, паляýнiчыя ад’ехалi на радзiму.

— А сярод сваiх нiхто не браканьернiчае? Лiчыцца, што егер цi ляснiк (вядома ж, не кожны) не ýпусцiць зручны момант, каб не ýхапiць у лесе сваю долю.

— Не веру! За добрую працу у нас кожны можа атрымаць лiцэнзiю на адстрэл, i якi сэнс яму рызыкаваць працай, грашыма ды сваiм iмем? Мясцовыя людзi маюць пушчанскiя каранi i ведаюць сваё месца. У нас нават п’янства няма. Калi нехта «засвяцiýся», то хутка iдзе на папраýку.

У Нацыянальным парку ýсё робiцца, каб было як мага лепш для пушчы, а падабаецца гэта некаму з работнiкаý цi не, да ýвагi не бярэцца — выконвай i працуй. Мiж iншым, з архiваý стала вядома, што 11 снежня 1409 года Белавежская пушча была аб’яýлена запаведнiкам, i нам застаецца толькi дастойна падысцi да юбiлейнай даты — 600-годдзя.

— Мiкалай Мiкалаевiч, у Камянюках будуецца царква, скажыце, вы чалавек веруючы?

— Я чалавек хрышчоны, хоць яшчэ не магу падняць руку i перахрысцiцца, але давайце глянем на ýсё шырэй. Толькi ý кантакце з прыродай можна ýбачыць, якi свет шматгранны i складаны. Не ýсё ý iм нам зразумелае. Аднойчы стаю i назiраю за дзiком. Выйшаý з лесу, а тут падала голас сойка. Пастаяý, прыслухаýся i цiха падаýся ý другi бок. Мы не ведаем жыцця жывёльнага свету, а яно iснуе, але закрытае ад нас. Чалавек стаý бы намнога багацейшы, каб мог разабрацца, пачуць шэпт лесу. Мне iншым разам думаецца, што чалавек у прыродзе лiшняе звяно — ён выпадае з яе. Замест таго, каб жыць з прыродаю (i самiм сабою) у гармонii, ён яе разбурае. Прысвойвае сабе права нешта ý прыродзе мяняць, забiваць... а тут, як я ýжо гаварыý, усё ýзаемазвязанае — гэта як веласiпедны ланцуг. Парвалася адно звяно, выкiнуý i далей паехаý, паляцела другое, трэцяе... i ýся язда на гэтым закончылася.

— У жыццi ýсё да лепшага, цi ý вас свой погляд?

— Я ýспрымаю жыццё такiм, якое яно ёсць. Бывае, хочацца так, а выходзiць iнакш. Каб усё выходзiла як хацелася — свет зусiм iншым быý бы. Ёсць дзеяннi i пакаяннi, спробы i памылкi, а ý канчатковым вынiку жыццё ýсё ставiць на месца, i адсюль, магчыма, усё да лепшага.

Сымон СВIСТУНОВIЧ, Камянецкi раён



Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта