В припятских «джунглях» проложили магистраль

Валерий Дранчук, Михаил Козел (фото), Интернет-сайт "Хартия'97", 15.01.2007

Очередной акт волюнтаризма и хозяйственного насилия совершены в конце года в пойме Припяти: на территории государственного национального парка «Припятский» проложили новую дорогу протяженностью 9 километров.

Шлях ад вёскі Хлупін – скрайняй глыбінкі Жыткавіцкага раёна з аднайменнай рачною прыстанькай – пралягае праз унікальныя поймавыя дубровы і выходзіць да самой Прыпяці. Далей – паромная пераправа і водны шлях.

У тутэйшых, адносна глухіх, мясцінах гэта сапраýдная магістраль. Матывацыя будаýніцтва дарогі пакуль прытойваецца. Аднак таямніцы няма: гэтая дарога – яшчэ адно яскравае сведчанне, што на ахоýных тэрыторыях нашай Бацькаýшчыны гаспадараць вандалы, ператвараючы боскія куточкі нечапанай прыроды ý валютныя прыіскі. Даýно заýважана: хочаш захаваць прыроду, не будуй вялікіх дарог. Чым горш дабірацца, тым лепш для дзікай прыроды. Тут момант ісціны: адно ці другое. Выбар Кіраýніцтва спраý прэзідэнта – адзінага паркаýтрымальніка краіны -- сумневу не пакідае. Можна смела казаць пра бліжэйшыя планы прэзідэнцкіх спраýнікаý пачаць тут масавую высечку дубоý і запусціць у лясныя дзялянкі замежных паляýнічых. Год чырвонага вепра можа стаць сапраýды чырвоным для ікластага жыхара мясцовых запаведных дуброý.

Я не памыліýся: менавіта запаведных. На старых мапах нацыянальнага парка (да 1996 – Прыпяцкага запаведніка) відаць, што магістраль уразаецца ý зону абсалютнай запаведнасці. Аднак мяне чакалі роспач і шкадаванне, лепш сказаць, крутня і падман сённяшніх утрымальнікаý ахоýных тэрыторый Беларусі. Грамадскія актывісты з Турава даведаліся, што загадам генеральнага дырэктара нацыянальнага парка С.Бамбізы ад 15 чэрвеня 2005 чатыры кварталы пойменнага лесу выведзены з запаведнага рэжыму дзеля “ýпарадкавання дзейнасці”. Словы “парадак” і “дзейнасць” вельмі фальшывяць і выглядаюць на здзек, бо агульнапрыняты парадак якраз і прадугледжвае не кранацца ядра, берагчы запаведныя ýчасткі як неруш, як зрэнку вока, як святы абраз. Прынцып “глыбокай” запаведнасці – асабліва істотны, гэта лякмусавая паперка на дзейнасць прыродаахоýнай установы.

“З якіх падставаý зменена занаванне тэрыторыі ý 2005 годзе?” – пытаюся ý намесніка дырэктара па навуцы нацыянальнага парка А.Углянца. Ён адказваць не згаджаецца, патрабуе пісьмовай заявы на імя генеральнага дырэктара: “Напішыце, тады адкажам”.

Намеснік кіраýніка спраý прэзідэнта А.Раманоýскі не адмовіýся весці тэлефонны дыялог, патлумачыý з’яýленне дарогі патрэбамі экалагічнага турызму. “Калі гэта насамрэч так, -- кажу я, -- у якасці альтэрнатывы грунтавым дарогам ёсць лёгкія кладачкі – праýдзівая экалагічная сцяжына для аматараý чыстага паветра і цудоýных пойменных дуброý. Навошта цяжкагрузная траса?” Прэзідэнцкі спраýнік горача запярэчыý: “Гэта вам не ХVIII-е стагоддзе!”

Блюзнерства, Аляксандр Міхайлавіч! Лепш ХVIII-е, калі хочам захаваць першавобразную прыроду, прыпяцкія нерушы. І менавіта на такі экалагічны турызм з’арыентаваны сёння цывілізаваны свет, а не на вышкі для адстрэлу “братоý меншых”, не на заводы паркетнай вытворчасці сярод пышных дуброý, не на цяжкія лесавозныя дарогі ý запаведных лясах...

А.Раманоýскі назваý тэрыторыю, па якой пралегла дарога, гаспадарчай зонай нацыянальнага парка. На факт самаýпраýнага вываду часткі запаведных дзялянак з зоны абсалютнай аховы і пераводу іх у гаспадарчы сектар (чытай, пад лесанарыхтоýкі) адрэагаваý не па сутнасці: маýляý, гэта ýжо дыскусія, едзьце ý нацыянальны парк і там задавайце пытанні.

Заказчыкам хлупінскай трасы з’яýляецца сам нацыянальны парк. У тэхнічным заданні пазначаны параметры і пэýныя характарыстыкі – пясчана-гравійная, 6,5 метра шырынёй (каб маглі размінуцца дзве машыны). Досыць канкрэтна зададзена і адно з прызначэнняý дарогі – лесанарыхтоýкі.

Праектавала экстра-будоýлю ý нацыянальным парку унітарнае прадпрыемства “Белгіпралес” – падведамнае прадпрыемства Міністэрства лясной гаспадаркі.

“Праходны бал” на рэалізацыю праекта быý атрыманы і з боку службаý Міністэрства прыродных рэсурсаý і аховы навакольнага асяроддзя, як раённых – у Петрыкаве і Жыткавічах, так і рэспубліканскіх, найперш у аддзела дзяржаýнай экалагічнай экспертызы ý прамысловым будаýніцтве. Паказальна, што экспертная ацэнка міністэрства была зроблена без выезду спецыялістаý на месца.

Будавалі аб’ект ДРСУ-112 з Петрыкава, ДРСУ-116 з Акцябрскага і ДЭУ-111 з Турава -- дачэрнія прадпрыемствы “Гомельаблдарбуда”. Праца цягнулася шэсць месяцаý, з вясны да восені.

Грамадская актывістка з Турава біёлаг Іна Міхайлаýна Зеніна распавядае:

-- Планавалі пабудаваць тэрмінова, за 2 месяцы – не паспелі. Пясок для падсыпкі бралі адразу ý лесе. Выбіралі месца, капалі мікракар’ер, яму закідвалі каранямі дрэý і галлём (глядзіце на фота – В.Д.). Тыя вялізныя горы карэнняý і дрэý – месца, куды звозілі спілаваныя дрэвы, якія ішлі на дровы. Лепшая драýніна складвалася асобна ýздоýж будаванай дарогі, затым вывозілася. Зараз у чатырох кварталах – трэцім, чацьвёртым, дваццаць другім і дваццаць трэцім, якія па загаду Бамбізы выключаны з запаведнай зоны, -- можна пілаваць і вывозіць праз раку ý Ляскавічы, дзе паркетны завод. Ніхто нічога не ýбачыць. Гэта ціхае, досыць бязлюднае месца. А калі хто ýбачыць, сігналізаваць нікуды не будзе. Людзі баяцца. І змагацца за ідэалы, супрацьстаяць гвалту здольныя толькі адзінкі. Хоць усе разумеюць, што ідзе спусташэнне, бязбожнае рабаванне рэшткаý прыроды.

Як бачым, канстатуе сп.Зеніна, зона поймавых дуброý, якіх мала ýва ýсёй Еýропе, змяншаецца, дробіцца і радзее з-за актывізаванай гаспадарчай дзейнасці, камерцыйнага ýціску. Фактычна ý зоне запаведнасці (былой абсалютнай) застануцца тры кварталы: 10,11 і 12. Аднак дарога не пакідае ілюзіяý, іхні лёс ужо вырашаны. Калі нічога не прадпрыняць, нас чакае сумны вынік. Палова масіву ýнікальнай поймавай дубровы атрымала прысуд з боку тых, каму за яе захаванне дзяржава штомесяц выплочвае грошы.

Між тым, Перароýска-Снядзінскі абсяг пойменных дуброý, на думку вучоных-даследчыкаý, складае чвэрць ад усіх пойменных дуброý Прыпяці і з’яýляецца, паýтаруся, унікальным для ýсёй Еýропы. Знішчэнне гэтага лесу нічым не апраýданае. Калі такое здарыцца – вандалаý трэба аддаць пад суд, бо гэта будзе непапраýнай бядою для нацыянальнай прыроднай спадчыны, злачынствам супраць прыроды і людзей, падсумавала Іна Зеніна.

Хлупінская траса, дарэчы, не першая ý Прыпяцкіх нерушах. У 70-я гады паралельна Прыпяці быý пракладзены нафтаправод “Дружба”, які перагарадзіý сцёк талай і дажджавой вады ý напрамку ракі. У выніку забалочання пойменны лес пачаý зыначвацца ý балотна-лугавыя і кустарнікавыя фармацыі. Дарога, якую цяпер праклалі, прыýзнятая над мясцовасцю часам вышэй за нафтатрасу, да таго ж яна мае цвёрдае пакрыццё -- таму верагоднасць наступстваý і стратаý біялагічнай разнастайнасці не тое, што высокая, яна гарантаваная на ýсе сто адсоткаý.

Ёсць меркаванне, што аýтатрасу рыхтавалі спешным парадкам да пачатку зімы, і лесанарыхтоýкі маглі ýжо ісці поýным ходам, калі б усталяваліся халады. Адна з магчымых прычынаý паскораных тэмпаý -- выкарыстанне крэдытаý, адпушчаных на развіццё экалагічнага турызму ý Беларусі. Верагодна і тое, што блізкія змены ý законе Аб асабліва ахоýных прыродных тэрыторыях (плануецца першае чытанне ý парламенце) ставілі пад сумнеý будаýніцтва дарогі, а яна вельмі патрэбная тым, хто нарэшце яе прычакаý.

Аднак не менш актуальнымі застаюцца і Крымінальны кодэкс Беларусі, якім прадугледжана адказнасць за ýрон, прычынены прыроднай спадчыне, яе унікальным эталонным багаццям, і шэраг міжнародных канвенцый, якія абавязваюць краіну-ýдзельніцу трымацца прыродаэтычных нормаý і прынцыпаý, ствараць прэцэдэнты новай этыкі беражлівага і адказнага стаýлення да прыроды, удзелу грамадскасці ý прыняцці рашэнняý, якія датычаць навакольнага асяроддзя. Даволі ýзгадаць Канвенцыю пра ýсясветную культурную і прыродную спадчыну, Канвенцыю пра біяразнастайнасць, Орхускую і Рамсарскую канвенцыі, Парыжскую хартыю для новай Еýропы, Дэкларацыю тысячагоддзя ААН ды іншыя міжнародныя дакументы, якія падпісала наша краіна. Тое, што сёння бачым у Беларусі, -- гэта этыка з дуляю ý кішэні, блюзнерскі выклік улады нормам узаемадачыненняý чалавека з прыродай.

З гэтым цяжка і нельга мірыцца. Трэба асланіць ад знішчэння прыпяцкія дубровы. На Хлупінскую дарогу мае выйсці грамадскасць. Каля парома і ля шлагбаýмаý будуць дзяжурыць актывісты зялёнага руху. На дрэвах з’явяцца ахоýныя знакі. На месца экалагічнага здарэння выедуць шматлікія журналісты, кіношнікі, брыгады зялёных. Грамадзянская экалагічная ініцыятыва “TERRA-Канвенцыя” заклікае ýсіх неабыякавых да кансалідацыі і дыялогу на абарону пойменнага лесу на Прыпяці і загадзя ýдзячная за любую ініцыятыву на ýратаванне запаведных дзялянак.

Прапановы, пытанні, кансультацыі, пажаданні -- праз тэлефоны і электронную пошту:

У Тураве (8 023 53) 76 051 (Іна Зеніна), электронная пошта redco@tut.by, а таксама: (8 023 53) 75 597 (Міхал Козел), электронная пошта zausiody@mail.ru>.

У Мінску 80296 56 66 70 (Валеры Дранчук), электронная пошта bpushcha@tut.by.

Пытанні, запыты, патрабаванні:

Міністэрства прыродных рэсурсаý і аховы навакольнага асяроддзя: міністр Лявонцій Харужык тэл. 200 66 20, аддзел інфармацыі Вераніка Вараýка, тэл. 200 45 45, эл.пошта info@minpriroda.tut.by.

Нацыянальны парк “Прыпяцкі”: намеснік дырэктара па навуцы Анатоль Углянец (8 023 53) 75 302.

У Петрыкаве, райінспекцыя прыродных рэсурсаý і аховы навакольнага асяроддзя, Мікалай Юхневіч (8 023 50) 5 29 97, 8 – 029 - 131 49 91. У Жыткавічах, райінспекцыя прыродных рэсурсаý і аховы навакольнага асяроддзя, Павел Чарнышэвіч (8 02353) 2 41 61, 8 – 029 - 621 63 58.



Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта