
На мінулым тыдні на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры міністр Уладзімір Мацвяйчук паведаміý, што да 2010 года мае быць падрыхтавана дасье для ýнясення фартыфікацыйных збудаванняý Брэсцкай крэпасці ý Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Колькі беларускіх аб’ектаý ужо ýключаны ý згаданы спіс і якія яшчэ на гэта прэтэндуюць? Якія выгады дае высокі міжнародны статус? "Тут і цяпер" знайшла адказы на гэтыя пытанні.
"Прадстаýніцтва ý Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — справа дзяржаýнага прэстыжу, сведчанне таго, што краіна ёсць частка сусветнай цывілізацыі, — распавядае нам старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаý гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — У 1992 годзе першым на тэрыторыі былога СССР у спіс быý уключаны Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Следам за ім — Мірскі (2000) і Нясвіжскі (2005) замкі, а таксама геадэзічная дуга Струвэ. То бок і прыродныя, і гісторыка-культурныя аб’екты, што прэстыжна ýдвая. Распаýсюджана меркаванне, што з уключэннем у Спіс ЮНЕСКА грошы пасыплюцца залатым дажджом. Гэта не так, бо туды ýносяцца аб’екты, утрыманне і рэстаýрацыю якіх дзяржава спраýна фінансуе. Натуральна, існуе сістэма міжнародных грантаý, але яны невялікія (20-40 тысяч еýра) і выдаюцца пад канкрэтныя мэты".
Якія яшчэ беларускія дзівосы могуць прэтэндаваць на прызнанне міжнароднай супольнасці?
Сёння ý Дзяржспісе гісторыка-культурных каштоýнасцяý больш за 4,7 тысячы аб’ектаý. Наша заканадаýства дзеліць іх на чатыры катэгорыі: 3-я — мясцовага значэння, 2-я — рэспубліканскага, 1-я — міжнароднага, 0-я — помнікі, якія ýнесены ці прапанаваны ý Спіс ЮНЕСКА. Да апошняга часу апроч вышэйзгаданых нулявую катэгорыю мелі Каложская царква ý Гродне, сталічны праспект Незалежнасці, Камянецкая вежа і Аýгустоýскі канал. На згаданым пасяджэнні ý Мінкультуры Мацвяйчук таксама паведаміý, што беларускі бок ужо прадставіý у ЮНЕСКА дасье "Аýгустоýскі канал — твор чалавека і прыроды". Акрамя гэтага, падрыхтаваны дакументы "Матэрыяльнае ýвасабленне духоýнай спадчыны святой Ефрасінні Полацкай". На стадыі распрацоýкі яшчэ два: "Драýлянае дойлідства беларускага Палесся" і "Культавыя пабудовы абароннага тыпу".
У той жа час Мінкультуры адмовіла грамадскай прапанове аб намінацыі для ýнясення ý Спіс ЮНЕСКА ýрочышча Курапаты пад Мінскам — месца вынішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоý. "Паводле вызначаных міжнародных нормаý [аб’ект] не можа быць аднесены да выдатнай сусветнай каштоýнасці, якая мае культурную значнасць і выходзіць за нацыянальныя межы", — гаворыцца ý лісце намесніка культуры Уладзіміра Грыдзюшкі на імя старшыні Таварыства аховы помнікаý.
"Дамагчыся ýключэння ý Спіс ЮНЕСКА — надзвычай складаная задача, — працягвае Антон Астаповіч. — Толькі для падачы заявы (паводле міжнародных нормаý, яе складаннем займаюцца выключна дзяржорганы — Мінкультуры, МЗС, Камісія па справах ЮНЕСКА) неабходна выканаць усе пункты 20-старонкавага нарматыýнага дакумента ажно да коскі. Акрамя гэтага, цяперашняя тэндэнцыя такая, што ý спіс амаль не заносяць адзінкавыя аб’екты, аддаючы перавагу ансамблевай забудове. Гэтак была адхілена прапанова Беларусі, што тычылася Камянецкай вежы. Замест яе парэкамендавалі падрыхтаваць супольную заяву з Польшчай і Украінай, дзе захаваліся падобныя помнікі галіцка-валынскага абароннага дойлідства XII-XIII стагоддзяý".
Спадар Астаповіч падкрэслівае, што прапаноýваючы на разгляд ЮНЕСКА адны аб’екты, дзяржавы нішчаць іншыя. "Так, у Нясвіжскім замку падчас рэстаýрацыі парушаны ýсе магчымыя законы і методыкі. Ведаю, што польскія кансерватары ýжо ініцыіравалі выключэнне замка са Спіса ЮНЕСКА і падрыхтавалі дасье са шматлікімі парушэннямі ý часе рэстаýрацыі. Таварыства аховы помнікаý гатова падтрымаць гэтую прапанову.
У нас ёсць шмат пытанняý і па рэканструкцыі Мірскага замка. Многа гаворыцца пра Аýгустоýскі канал. А мне хочацца запытацца, ці ýвязаны турыстычныя планы Мінкульта і Мінспорту і турызму з Міністэрствам энергетыкі, бо ýсім вядома, што на Нёмане пабудуюць Гродзенскую ГЭС? Дагэтуль невядома, ці прадугледжаны ý праекце шлюзавыя камеры, без якіх ні пра якое развіццё канала не выпадае гаварыць", — лічыць эксперт.
Дадамо, што рэальная пагроза навісла і над найстаражытным храмам Беларусі — Каложскай (Барысаглебскай) царквой другой паловы XII стагоддзя ý Гродне. Каб зрабіць помнік больш прывабным для турыстаý, мясцовыя ýлады вырашылі ýзнавіць яго ý першасным выглядзе. Але дакументы XII стагоддзя не захаваліся, і таму вынікам рэканструкцыі можа стаць эклектычны гібрыд XII і XIX стагоддзяý. "На думку еýрапейскіх экспертаý, нельга спрабаваць аднавіць неіснуючую частку храма XII стагоддзя з сучасных матэрыялаý, якія імітуюць арыгінальныя гістарычныя, бо гэта знішчыць яго унікальнасць назаýсёды", — напісаý у адмысловым артыкуле былы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама, лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Дарэчы
Сёння ý Спісе сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА 878 аб'ектаý (у тым ліку 679 культурных, 174 прыродных і 25 змешаных) у 145 краінах. Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаны аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванні.
Язэп ШЧАБЛОýСКІ, Svabodaby.net
TUT.BY
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта