

ДАВЕДКА: Валерый Дранчук нарадзіýся ý 1951 годзе на хутары Гавязна Стаýпецка-Нясвіжскага памежжа. У 1974-м скончыý журфак Белдзяржуніверсітэта. Прыродаахоýнік, заснавальнік, выдавец і рэдактар асветна-публіцыстычнай газеты «Белавежская пушча».
— Давайце ýспомнім, як вы даведаліся пра тое, што вашага сына арыштавалі?
— Вельмі проста. Праз гадзіну пасля арышту мне патэлефанавала дачка Юля і ý тэлеграфным стылі, без панікі паведаміла наступнае: Цімафея затрымала КДБ, усё ператрэслі, тата, паглядзі добра, што дзе «не тое» ý цябе, магчымы таксама ператрус. Хоць Цімох жыве асобна, аднак было не выключана, што будуць шукаць і ý нас, дзе Цімафей прапісаны і дзе шмат выдадзенага ім — яшчэ з 90-х — я захоýваю як рэліквію. Дый маёй «зялёнай» літаратуры з «кампраматам» назбіралася. Хто ведаý, за што могуць прычапіцца? Прычына арышту была яшчэ невядома. Канешне, я не стаý усё паліць, але сёе-тое прыхаваý на ýсякі выпадак.
Была сярэдзіна дня 21 лютага, месяц да выбараý. Праз некалькі гадзін я даведаýся з навінаý «Свабоды», што пасткі рэжыму пастаýлены на «Партнёрства». Яшчэ цяжка было ýявіць, што наперадзе нас чакае год выпрабаванняý. Што затрыманне маладзёнаý стане генеральнай спецаперацыяй па запалохванні Беларусі, шантажам выбарцаý перад 19 сакавіка.
А неýзабаве, як спланаваны працяг, была знакамітая прэс-канферэнцыя, якую круцілі, як сёння круцяць «Лато», ці не да самых выбараý. Сухарэнка, былы шэф КДБ, на ýсю краіну агучыý «праýду» пра пераварот у краіне з замахамі і выбухоýкамі. Незабыýнае і цяжкае ýражанне. Было відаць з экранаý (ішло па БТ), як страх перад праýдай скажаý фізіяноміі гэтых людзей — яны здаліся мне манекенамі ý мундзірах.
Агучваýся дзікі падман. Напускаýся жудасны пафас хлусні. Акурат напярэдадні вечарам, за дні два, глядзеý на сцэне Купалаýскага тэатра містэрыю паводле «Сымона-музыкі», там быý цудоýны эпізод, які мяне ýразіý: мужчыны, пастаýшы ý адзін рад, б’юць у чырвоныя барабаны — парожнія бочкі. І вось гэта як бы паýтарылася, тая сцэна праецыравалася на сённяшні дзень, на нашу перадвыбарную рэчаіснасць. «Чырвоны» пошчак д’ябальскай арды, наступ тых самых, хто нам «культуру нёс з калом». Словы песняра гучалі вельмі актуальна. Я нават хацеý набыць квіткі для Цімоха, каб не прамінуý, убачыý гэты спектакль. А назаýтра яго арыштавалі.
— Гэта яшчэ быý і дзень нараджэння ягонай жонкі Вольгі?
— Ён ад’ехаý з дому па кветкі. А вярнуýся ý кайданках і ý суправаджэнні гэбістаý, двое былі ý чорных масках. Тое невыпадкова, я ýпэýнены. Гэта адзін почырк, адна традыцыя: ім хацелася растаптаць і гэты дзень, і гэтыя кветкі. Ім дакладна было вядома і тое, што Вольга на апошніх месяцах чакання. Пазней я пераконваýся не раз у тонкасцях здзеку — на іхні д’ябальскі лад, гэта найвышэйшы клас прафесіяналізму.
— І вы ýключыліся ý барацьбу за вызваленне сына...
— З першага дня. Усе мае справы — асабістыя, прафесійныя, грамадскія — былі адсунуты ý бок. Галоýным стала абараніць гонар Цімоха, як мага хутчэй вызваліць яго з турэмных засценкаý. І не толькі яго, а ýсіх чатырох. Міколу Астрэйку я ведаý яшчэ з часоý вучобы Цімоха ý ліцэі. Яны сябравалі. Колькі разоý перамаýляýся з маці, спадарыняй Яýгеніяй, жанчынай чулай і надзвычай трапяткой, неабыякавай. Цяпер нас аб’ядноýваý іншы паварот лёсу: нашы дзеці ý заложніках улады. Ізалятар, турма — гэта ýжо бяда, гэта кашмар. Для кожнага з нас. Для кожнай сям’і, кожнай маці і кожнага бацькі. Трэба дзейнічаць, змагацца за правы, гэта значыць ісці супраць рэжыму.
Адным з першых крокаý стала сустрэча з праваабаронцамі Людмілай Гразновай і Гары Паганяйлам. Была нядзеля. Мы сустрэліся ý ціхай кавярні. Я прыйшоý з дачкой і жонкай. Пазнаёміýся са спадарыняй Віялетай, маці Эніры Браніцкай, і жонкай Міколы — Палінай. Мы хацелі ведаць найперш юрыдычную сутнасць справы: якім шляхам трэба ісці, якія мэты ставіць — перад сабой, адвакатамі, якіх прынцыпаý трымацца, чым кіравацца і г.д. Зразумела, што мы жывём не ý прававой дзяржаве, але ж пра свае прававыя магчымасці хацелася ведаць усё і нават больш. Ужо было зразумела, што на справе «Партнёрства» ýлады не спяшаюцца ставіць кропку, трэба рыхтавацца да працяглай барацьбы.
Завязалася маленькая дыскусія: ці не нашкодзіць пазіцыя бацькоý, калі яна будзе выяýляцца ý пратэстнай, палітычна завостранай форме? З іншага боку, як можна змагацца за дзяцей-палітвязняý і заставацца лаяльнымі да гэтай сістэмы? Трэба было вызначацца і наконт рыторыкі, і наконт дзеянняý. Я адчуý, што сярод нас, бацькоý і сямейнікаý, у гэтым плане не ýсе аднолькава падрыхтаваныя, дзесьці спрацоýвала інерцыя, звычайная перастрахоýка: а раптам пачнуць помсціць? А там нашы дзеці. Неспакой за наступствы — гэта вельмі зразумела. З чаго ýлада і карыстае. Гары Паганяйла, праваабаронца з вялікім вопытам, выказаýся катэгарычна: баяцца не трэба, трэба гаварыць тое, што не могуць сказаць самі вязні. І прапанаваý актыýна дзейнічаць. Маýляý, справу маем з жорсткім рэжымам, грамадства скаванае страхам, каму ж, як не самім бацькам, заступацца. Пасля, як кажуць, пайшлі будні. Напрыклад, што і як можна перадаць у камеру? Усюды свае парадкі, рэгламент, людзі. Тупыя, карніцкія абмежаванні. Трэба было прызвычайвацца. Усё гэта неспадзяваным гвалтам абрынулася на родных і блізкіх. Але найперш на сям’ю, на нас з жонкай і дачку Юлю. Мы апынуліся ý стане вайны, калі нехта з дому пайшоý ваяваць. Сярод клопатаý было шмат шараговых, побытава-празаічных, але заýсёды неадкладных — усе разам яны займалі нас цалкам, згодна той матывацыяй, якая ýласціва любой нармальнай сям’і: хацелася як мага хутчэй дапамагчы роднаму чалавеку, зменшыць ягоныя цяжкасці, даць адчуць, што мы застаёмся побач з ім.
Праз тыдні два я сустрэýся з адвакатам Паýлам Сапелкам. Прыехаý на Мележа, 4, дзе юрыдычная кансультацыя — месца ягонай працы. Трэба было абгаварыць магчымасці змянення меры ýтрымання на хатні арышт — я ставіý на гэта як на самае істотнае. Адзін з аргументаý — сям’я чакае сына, жонка на восьмым месяцы цяжарнасці. Менавіта цяпер, на этапе следства, так падказвала інтуіцыя, былі магчымыя перамогі. Аднак Павел хутчэй расчараваý, чым абнадзеіý. Ніякай пасіянарнасці. Настрой кабінетны, больш абыякавы, чым рашучы. Выказваýся асцярожна, з нейкай аглядкай. Я не адчуý з яго боку ні шчырага зацікаýлення, ні жадання нечага дамагацца, супрацьстаяць уладнай дактрыне зняволення. Я ведаý пра так званую падпіску аб невыдаванні тайны следства, што ý пэýнай ступені павязвала адваката, аднак гэта была неглыбокая пастка. Поле змагання за маладзёнаý, як я пераканаýся пасля, заставалася досыць шырокім, а часам бяскрайнім. На жаль, следчы этап — амаль паýгода (!) — дзякуючы недзеяздольнаму, залежнаму ад дзяржавы інстытуту абароны, быý цалкам упушчаны. Лічыý і лічу гэта самым ганебным правалам у справе «Партнёрства» з боку праваабарончага корпуса.
Ліставалі Цімоху амаль штодня, хіба з перапынкамі, калі не хадзіла пошта. Гэта быý такі наш бацькоýскі абавязак. З жонкай пісалі кожны свой ліст. Пасля клалі ý адзін канверт і пасылалі. Ускосна, праз нейкія словы, імкнуліся падтрымаць дух Цімафея. Найперш, каб ён адчуваý цеплыню дома, каб турма не прыніжала ягоную годнасць. Мы аднолькава хацелі супакоіць сына, надаць лістам пазітыву, на якім варта засяродзіцца. Кожны з нас рабіý гэта па-свойму. Канешне, далёка не ýсё ý лістах было «адкрытым тэкстам». Але мне заýсёды было важна правесці думку, што за намі незалежнасць Беларусі, і турма — своеасаблівая плата за наша жаданне быць сапраýднай краінай. Цімафей добра мяне разумеý і таксама знаходзіý словы для водгуку.
«Выбранае» з яго лістоý дадому надрукавала «Народная воля». Публікацыю заýважылі, мне тэлефанавалі многія, каго яна закранула і ýзрушыла.
Лісты пісаліся выключна па-беларуску. Неяк на гэты конт Цімоха паклікаý дзяжурны і ýчыніý тыповую шавіністычную разборку: маýляý, што за мова, немагчыма чытаць лісты, перадай, каб пісалі на «магутнай» і ýсім «зразумелай»... Затым былі нараканні і на мой почырк, але раздражняла, канешне ж, мова.
Для Цімафея я падрыхтаваý і асабісты падарунак — сваю кніжку экалагічнай дыдактыкі «Кажу дзецям». Я прысвяціý яе Платону, сыну Цімафея, майму першаму ýнуку, якога бацька яшчэ не трымаý на руках. На тытуле невялічкая фатаграфія — Платон ціхамірна корміцца з грудзей маці. Кнігу я перадаý ужо на Кальварыйскую, дзе Цімох адбываý тэрмін. Было прыемна чытаць у лістах, што кніга пайшла па руках, многія знайшлі ý ёй і шмат асабістага, блізкага свайму дому, родным ваколіцам.
Безумоýна, ні на адзін дзень не спынялася інфармацыйная дзейнасць нашай, так бы мовіць, групы падтрымкі. Мы, бацькі, актыýна кантактаваліся між сабой, трымаліся адзін аднаго. Звычайна збіраліся ý якой-небудзь кавярні, дзе няшмат народу. Часам падставай для сустрэч былі інтэрв’ю для замежных выданняý, тэле- і радыёпраграм, дакументальных кінастужак. Бліжэй пазнаёміцца хацелі і прадстаýнікі грамадскіх арганізацый. Іх цікавасць да справы была непадробнай і шчырай. Свет перажываý разам з намі, спрабаваý зразумець, чаму, напрыклад, замест адміністрацыйнага штрафу (у найгоршым выпадку) маладзёнаý кінулі ý турэмную камеру.
Свае напрацоýкі, уражанні, меркаванні мы стараліся перадаваць прэс-службам, бралі ýдзел у прэс-канферэнцыях, акцыях, стаялі на Кастрычніцкай... Усё, што было вартае ýвагі ý справе «Партнёрства», знаходзіла месца ý незалежнай прэсе. Журналісты таксама не пакідалі нас, і я мог бы пералічыць не адзін дзесятак прадстаýнікоý СМІ, хто да апошніх дзён ішоý з намі поруч, хто дамагаýся і чакаý вызвалення нашых дзяцей і ýрэшце віншаваý нас з днём чаканай свабоды. Справа «Партнёрства» далёка не шараговая, яна, магчыма, як ніякая іншая пасля палітычных знікненняý зноý паказала ýсю глыбіню маральнага падзення беларускага рэжыму.
Пра гэта я адразу, літаральна праз некалькі дзён пасля арышту сына, напісаý у сваім лісце да Рушайлы, бо СНД і Расія былі тады за галоýных назіральнікаý. А Рушайла стаяý на чале гэтай назіральніцкай «місіі». Ліст я занёс у штаб СНД і перадаý з захаваннем усіх належных працэдур, каб яго ýбачыý і прачытаý сам «уважаемый Владимир Борисович» (так я звяртаýся да яго першым радком). Беларускі грамадзянін, адказны супрацоýнік СНД Яýген Слабада ветла запэýніý, што адрасат пакуль не ý Мінску, але абавязкова прачытае ліст, які неýзабаве адправяць факсам яму ý Маскву. Адказу ад Рушайлы я не прычакаý. Звычайную адпіску даслаý нехта Кажакоý Асан, да якога я не звяртаýся (калі не памыляюся, гэта быý нейкі намеснік Рушайлы). Слова ý слова ён паýтарыý тое, што даслалі мне і з пракуратуры Беларусі. Гісторыя майго ліста, аднак, не зусім банальная. Крыху пазней менавіта яна дала мне падставу зрабіць выснову, што справа «Партнёрства», як і выбары А.Лукашэнкі на трэці тэрмін, — гэта сумесная спецаперацыя КДБ і ФСБ. А сёння я ý гэтым перакананы яшчэ больш, калі бачым, якое сакавіцкае надвор’е ýсталёýваецца ý Расіі перад прэзідэнцкімі выбарамі.
— Нагадайце, калі ласка, што адбывалася ý час суду?
— Цэнтральны суд неýзабаве пасля працэсу перавялі ý будынак беларускага ліцэя, а раней ён быý у раёне сувораýскага вучылішча. Больш за ýсё ýражвала, радавала, давала надзею тое, што ýвесь час там былі неабыякавыя людзі — праваабаронцы, прадстаýнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, журналісты. Прыязджалі актывісты з рэгіёнаý. Закрыты працэс цягнуýся шэсць дзён. І на ýсіх пасяджэннях, без выключэння, бывала, і пад праліýным дажджом, стаяла варта падтрымкі. Гэта была вельмі яскравая праява салідарнасці.
Сярод тых, хто пастаянна працаваý у судзе, хачу асабліва адзначыць Валерыя Шчукіна. У мяне з ім адбыýся плённы творчы тандэм. Штодня ён рабіý як бы хроніку працэсу, вечарам дасылаý яе мне, а я вярстаý газету. Гэтакі самвыдат. Назва— «Праспект Скарыны» і ýнізе словы «...будзе наш!». Як вядома, незадаýна зноý улада змяніла назву галоýнага праспекта сталіцы.
Канешне, з часам нейкія дэталі сціраюцца. Але сустрэч, прыемных і непрыемных, за той год было вялікае мноства. І шматразовыя паходы ý пракуратуру краіны, і ý Канстытуцыйны суд, і ý парламенцкія камісіі, і ý міжнародныя прадстаýніцтвы. Я шукаý людзей, якія перш за ýсё могуць дапамагчы палітвязням, асабліва на следчым этапе.
І вось тут ёсць момант, які я не прымаý і не прымаю, асабліва цяпер, азіраючыся назад, калі прайшоý час і многае засталося ý мінулым. Некаторыя гаварылі, што гэта палітычная справа, і нічога ні ад каго не залежыць, апроч адной асобы. Маýляý, пакуль Лукашэнка не скажа, ніхто пальцам не паварушыць, каб штосьці зрабіць, узяць на сябе адказнасць. Таму няма ніякага сэнсу ні хадзіць, ні прасіць. Датычыла гэта ýладных структур, дзяржаýных чыноýнікаý. Я разумеý, пра што размова, бо і сам катэгарычна не аматар калідораý улады, каб ісці туды прасіць міласціну. Але я ішоý не прасіць. Істотная розніца. Я ішоý шукаць паратунку і справядлівасці, выканання ад людзей — адказных асоб — канстытуцыйных абавязкаý, незалежна ад таго, ёсць там гэта ці няма. Я апеляваý да пэýных артыкулаý Канстытуцыі і законаý. Былі і гарачыя сутычкі. Бывала, перш чым зачыніць за сабою дзверы, я казаý на развітанне чыноýніку ý крэсле: «Запомніце, вы дзяржаýны нягоднік». А бывала, развітваýся ýдзячным поціскам рукі. Гэта значна лепш, чым сядзець і чакаць. Чыноýнікі ад юстыцыі разумелі, што перад імі не проста бацька, а грамадзянін краіны. І мне было важна глядзець ім у вочы. З аднаго боку, спачуванне, з другога — сумная канстатацыя поýнага аýтарытарызму — толькі так сёння здольная «бараніць» чалавека дзяржава. Але пасля гэтага я з поýным маральным правам змог звярнуцца з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Гэта добра і таму, што людзі, у якіх яшчэ варушыцца сумленне, ёсць, і яны хоць як, але могуць дапамагчы. Я не магу пэýна сказаць, што гэта на нешта паýплывала ý нашым канкрэтным выпадку. Але ýрэшце мы мелі тое, што Цімох правёý за кратамі амаль на два месяцы менш, чым было адмерана прысудам.
— Пэýна ж, самым эмацыянальным у вашым канкрэтным выпадку было тое, што ý час зняволення Цімафея нарадзіýся Платон?
— Гэта было і вялікай радасцю, і драмай нашай сям’і. Я, а не бацька, забіраý Платона з раддома. І ý мяне быý як бы яшчэ адзін абавязак: вызваліць сына, каб ён як мага хутчэй убачыý Платона, узяý яго на рукі. Дарэчы, на гэты момант мала хто звяртаý істотную ýвагу. Можа, прагучыць і залішне, але ý гэтым праяýляецца нейкая нясталасць грамадства — звяртаць увагу толькі на знешнія, палітычныя бакі, якія бачна здалёк і ляжаць на паверхні. На тым, што немаýля расце без бацькі, а бацька ý гэты час марнуецца ý следчым ізалятары за ýдзел у незарэгістраванай арганізацыі, акцэнт не рабіý, бадай, ніхто. У гэтым, як не дзіýна, не бачылі тэму, не бачылі драму дня. Былі асобныя эпізоды. Але драмы не было. Часам я падказваý: вось палітвязень, вось ягоны трохмесячны сын, якога ён не трымаý на руках. Бярыце адваката, сацыёлага, палітолага, каго хочаце — ёсць міністэрствы, прававыя інстытуты, у рэшце рэшт, міжнародныя прадстаýніцтвы — і раскручвайце тэму правоý, правоý дзіцяці, правоý маці і бацькі.
— На жаль, пралікі тут ёсць...
— Пралікі відавочная. Палітыку трэба бачыць усюды, бо яна ýсюды ёсць. Асабліва тады, калі правіць дэспатычны аýтарытарны рэжым. На жаль, павярхоýнае ýспрыманне справы часта пераважае.
— Калі вы першы раз пасля арышту ýбачылі Цімафея?
— Першае спатканне атрымала Вольга. Неýзабаве пасля з’яýлення Платона на свет, у красавіку. А да гэтага я бамбіý следства, пракуратуру, каб далі спатканне мне. Адмаýлялі «ý інтарэсах следства». А дзе ж мае інтарэсы — бацькі?.. Калі з’явіýся Платон, тут нарэшце і спрацавалі тыя лісты. Вольгу дапусцілі нягледзячы на «інтарэсы». А сам я яшчэ доýга дамагаýся сустрэчы. Некалькі разоý хадзіý да важных чыноý краіны, прабіваýся праз бюракратычныя кардоны, перагледзеý праваабарончую літаратуру, якую мне пакінуý Цімафей. Калі трэці раз атрымаý адмову, нахабна праштампаваную «інтарэсамі следства», сеý за камп’ютар і напісаý ліст адразу двум пракурорам — генеральнаму і гарадскому — аб сваім абурэнні і пратэсце. Напісаý, што гэта спланаваны цынічны здзек над зняволенымі і іх роднымі, які супярэчыць міжнародным нормам і называецца канкрэтным словам — катаванне. Адным з аргументаý быý мой унук Платон, сын Цімафея. Атрымалася гучная заява.
Тэкст адаслаý на беларускую службу «Свабоды» ý Прагу, якая імгненна адрэагавала. Літаральна праз гадзіну мне тэлефануе Алена Ціхановіч, каб узяць інтэрв’ю. А ý 18 гадзін заява ýжо стаяла першым радком падзей дня. Сітуацыю з «Партнёрствам» «Свабода» адсочвала рэгулярна.
Першую сустрэчу я атрымаý толькі ý чэрвені. Быý гарачы бясхмарны дзень. «Амерыканка». З вайскоýцам я прайшоý праз плац. Мяне перапаýнялі эмоцыі. Я не бачыý сына чатыры доýгія месяцы. Яго прывялі ý тыя ж дзверы, неýзабаве пасля мяне. Службовец дазволіý нават абняцца, хоць магло быць і па-іншаму. Усё залежыць ад людзей. Адны дазваляюць паціснуць рукі і абняцца. Другія — не. Адбылася першая наша гаворка. Мы разумелі, што сказаць можна далёка не ýсё, але нейкія істотныя моманты прагучалі. Размаýлялі праз шкло. Найперш я падзякаваý Цімафею за вытрымку і мужнасць, павіншаваý з нараджэннем Платона. А далей гаворка дапаýняла перапіску, якая, як я ýжо казаý, з абодвух бакоý была, бадай, штодзённай.
Да суду мы бачыліся яшчэ два разы. Калі быý прызначаны суддзя, дазвол на сустрэчы даваý толькі ён. Тут ён паводзіý сябе досыць лаяльна, безумоýна, ведаючы, што на гэтым ягоная лаяльнасць хутка закончыцца, і прысуды не будуць лаяльныя. Прынамсі, для Цімоха і Міколы.
— Пасля суду Цімафея не пагналі «па этапе»...
— Так, ён застаýся ý Мінску, сядзеý на Кальварыйскай. Канешне, выбару ніхто не даваý, але нейкім чынам паýплываць мы маглі. Рыхтаваліся да ýсяго. Былі здагадкі — Шклоý, пасля Магілёý. Баяліся Воýчых Нораý дзесьці ý Брэсцкай вобласці. Я двойчы наведаý дэпартамент па выкананні пакаранняý. Галоýным было туды прайсці. А затым кабінет за кабінетам — і людзі адгукаліся на бацькоýскі клопат. Раіýся з былымі палітвязнямі — Валерыем Леванеýскім, Аляксандрам Васільевым.
Тое, што Цімафей атрымаý мінскую «прапіску», адначасова і добра, і дрэнна. Бліжэй да дому, але рэжым тут больш жорсткі, кантраляваны ведамствамі. Калі б Цімох трапіý у правінцыю, магчыма, выйшаý бы на які месяц раней. Магчыма. Цяжка сказаць. Шмат залежыць ад абставін, умоý, канкрэтных людзей. Напрыклад, пры кожнай такой установе ёсць так званыя назіральніцкія камісіі, якія таксама прымаюць рашэнне аб умоýна-датэрміновым вызваленні «часова прапісаных» на сваёй тэрыторыі. У яе ýваходзяць прадстаýнікі грамадскасці і мясцовай вертыкалі. Што да Кальварыйскай, там гэтую структуру каардынуе адміністрацыя Фрунзенскага раёна. Я вырашыý туды звярнуцца, напісаý бацькоýскі ліст і аднёс. І што вы думаеце — яго ніхто не захацеý браць. Зарэгістраваць — навошта лішні клопат? Нікому ён не патрэбен. Запомніýся малады чалавек, юрыст гэтай камісіі, трохі старэйшы за Цімафея. Пра справу «Партнёрства» чуý толькі здалёк. Ахвотна прачытаý ліст, паслухаý мяне і паабяцаý усё зачытаць на пасяджэнні, падчас абмеркавання кандыдатуры. Так і было. Як распавёý пасля Цімафей, падняýся і прачытаý мой ліст. Закончыý словамі ад сябе: «Малады чалавек хоча гадаваць сына, і мы павінны яму паверыць і дапамагчы». У Цімоха гэта засталося адным з самых пазітыýных успамінаý — пра чалавека, які нягледзячы на пасаду і становішча хацеý і спрабаваý дапамагчы палітвязню. Вось такі прыклад. А за тыдзень да гэтага я быý у начальніка ýстановы. Ён не выключаý датэрміновае вызваленне, што мяне радасна абнадзеіла. І я на эмоцыях, па-чалавечы папрасіý, каб гэта адбылося да першых Калядаý — 25 снежня акурат юбілей бабулі, ёй споýніцца 80 гадоý. Для яе гэта будзе такім падарункам! «Ну, вы ýжо шмат хочаце»,— адказаý начальнік. Цімафея пратрымалі ýсе святы і адпусцілі раніцай 26 снежня.
Гэта той выпадак, калі бацьку ведаюць не менш, чым сына. Толькі адзін больш займаецца экалогіяй, а другі — палітыкай. Аднак... Даруйце, калі ласка, мне гэтую памылку. У нашай краіне ýсё палітыка. У тым ліку і экалогія.
Фото: Юлія Дарашкевіч
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта