Радавод налiбоцкiх зуброý

Васiль Шакун, Интернет-сайт "TUT.BY", 26.03.2009

15 гадоý таму "Звязда" стала сведкай масштабнай акцыi па захаваннi папуляцыi белавежскiх зуброý. Больш за тое, была непасрэднай удзельнiцай перасялення групы рэлiктавых жывёл у Валожынскi лясгас. Журналiсты "Звязды" суправаджалi "рагаты рэйс" працягласцю амаль у 300 кiламетраý i назiралi, як зуброý у спецыяльных скрынях-кантэйнерах аýтакранам грузiлi на кузавы "мазаý", як выпускалi потым у лес за вёскай Рум.

Па-сутнасцi гэта было вяртанне зуброý на сваю спрадвечную радзiму — у Налiбоцкую пушчу. Падзея была незвычайнай, бо ýпершыню лясгас браý на сябе гiстарычны абавязак па захаваннi сусветнай спадчыны. Якi працяг у гэтай прыродаахоýнай акцыi i як складваýся далейшы лёс незвычайных перасяленцаý?. Адным з першых егераý, прызначаных даглядаць за зубрамi-навасёламi, быý Юрый Рудовiч (на фотаздымку). Пятнаццаць экзатычных жывёлiн трэба было адаптаваць да новых умоý у невялiкiм вальеры пад хвоямi, "падрыхтаваць да самастойнага жыцця". Егерскiя клопаты не былi дарэмнымi. За паýтара дзясятка гадоý зубрыная сям’я павялiчылася ý шмат разоý i рассялiлася па розных куточках Налiбоччыны. Юрый Рудовiч па-ранейшаму з’яýляецца старшым егерам лясгаса i адказным за зубрагадавальнiк за вёскай Рум. Як i раней, у зiмовы час гэты спецыялiст напаýняе кармушкi духмяным сенам, назiрае за паводзiнамi жывёл, сочыць за iхнiм выглядам i станам. І як узнагарода — жывёлы, пачуýшы прыезд свайго апекуна, спяшаюцца на смачную пляцоýку.

У сённяшнiм нумары "Звязды" яшчэ адзiн непасрэдны ýдзельнiк незвычайнага перасялення дзелiцца сваiмi назiраннямi. Чытайце пра гэта на старонцы 6.

Гiстарычным праект пятнаццацiгадовай даýнасцi па выратаваннi самых старажытных насельнiкаý Белавежскай пушчы з удзелам Мiнпрыроды, Мiнлясгаса i Нацыянальнай акадэмii навук на тэрыторыi Налiбоцкай пушчы дагэтуль з’яýляецца падставаю для гонару многiх жыхароý Валожынскага раёна. Цяпер гэты куток, як i Белавежская пушча — месца сталага пражывання зуброý. Выконваючы пастанову ýрада па захаваннi рэдкай папуляцыi, у лютым 1994 года сюды прывезлi пятнаццаць асобiн (10 зубрых i 5 самцоý), ад якiх пачаýся зубрыны радавод Валожыншчыны. Гэта быý вымушаны крок, якiх гiсторыя ведае ýжо нямала. Як вядома, у Белавежскай пушчы павялiчыýся рост захваральнасцi зуброý. Пра гэта забiлi трывогу навукоýцы i пераканаýча сведчылi лiчбы: з 1971-га па 1980 гады ý пушчы загiнулi 46 асобiн, а ý 81-97 гады страты склалi каля 250 жывёлiн. Навукоýцы прыйшлi да высновы, што знаходжанне зуброý у адным тэрытарыяльным рэгiёне — Белавежскай пушчы — з’яýляецца, бадай, галоýным фактарам масавага захворвання i вымiрання. Першым крокам для выпраýлення сiтуацыi стала рассяленне. Была распрацавана "Дзяржаýная праграма па рассяленнi, захаваннi i выкарыстаннi зубра ý Беларусi". Да гэтага часу лясныя волаты ýжо абжывалi мясцiны ý Барысаýскiм раёне (туды яны перавандравалi з суседняга Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка), а таксама ý Прыпяцкiм нацыянальным парку. I вось зубры на Валожыншчыне. Але не так проста было атрымаць права на гэты гiстарычны шанец.

Сапраýды, пакуль зубры даехалi да Валожына, было шмат сустрэч, спрэчак, меркаванняý. З аднаго боку, усе добра разумелi, што беларускiх патрыярхаý трэба тэрмiнова ратаваць, з iншага — нiхто не выказваý жадання ýзяць на сябе адказнасць за рэлiктавых жывёлiн. I толькi дырэктар Валожынскага лясгаса Уладзiмiр Боршч пераканаý, што зуброý можна засяляць не толькi на тэрыторыi нацыянальных паркаý i запаведнiкаý, але i ý iншыя месцы, з умовай падтрымкi праекта з боку дзяржавы. З палёгкай уздыхнулi ý мiнiстэрстве лясной гаспадаркi i ý спецiнспекцыi дзяржкантролю па ахове жывёльнага свету, бо i гэтым установам была даручана лёсавызначальная справа. Далучылiся да яе навуковыя супрацоýнiкi Iнстытута заалогii НАН Беларусi, яны распрацавалi рэкамендацыi па рассяленнi зуброý у Налiбоцкай пушчы. Важна было вызначыць месца першачарговага ýтрымання жывёл, стварыць належныя ýмовы. Гэтым займалiся мясцовыя лесаводы. У рэшце рэшт кампетэнтная камiсiя пагадзiлася з месцам абрання спецыяльнага вальера.

За паýтара дзесятка гадоý валожынскi зубрыны статак павялiчыýся больш чым у 5 разоý. I гэта не ýлiчваючы натуральны адбор, у вынiку якога статак недалiчыýся амаль трох дзясяткаý асобiн. Прычынай былi i смяротны траýматызм (у бiтвах памiж сабой), i гiбель маладняка ý мелiярацыйных каналах. I выпадкi мiграцыi (2 самцы сышлi ý суседнюю Лiтву). I смерць па старасцi, i селекцыйны адстрэл, i нават выпадкi браканьерства. Лясных волатаý цяпер можна сустрэць i ý куточках Iýеýшчыны, на Стаýбцоýшчыне, Навагрудчыне. Рассяленне зуброý па ýсёй Налiбоцкай пушчы, альбо, Лiтоýскай, як называлi яе з часоý Вялiкага Княства Лiтоýскага, зусiм не дзiва. Бацькоýскiя гены i iнстынкт цягне жывёлаý да мясцiн, дзе калiсьцi iснавалi продкi. А доказаý таму, што налiбоцкiя нетры былi заселены зубрамi, хапае ý выглядзе гiстарычных фактаý. У тым лiку гэта адлюстравана ý легендарнай паэме "Песня пра зубра" нашага вядомага паэта-земляка Мiколы Гусоýскага. Ён дакладна абмаляваý родную прыроду i паляванне на зуброý у часы сярэднявечча.

За гэты час валожынскiя зубры нярэдка траплялi ý розныя, часам недарэчныя сiтуацыi, i многiя моманты зубрынай адысеi запомнiлiся валожынцам надоýга. Аднойчы ранiцай жыхары вескi Дарагунь патэлефанавалi ý лясгас i з абурэннем у голасе паведамiлi, што некалькi вечароý запар на iхнiя агароды наведваюцца зубры, каб паласавацца бульбай, капустай, буракамi. Усе спробы адагнаць iх, нават з сабакамi i стрэламi ý паветра са стрэльбаý, поспехаý не прынеслi. Мяжою цярпення вяскоýцаý стала з’едзенае сена: на месцы, дзе стаялi стажкi, прыкрытыя снегам, засталiся толькi чорныя плямы. Не абаранiлi ад прышэльцаý нават жэрдкi агароджы. У жыхара вёскi Козлiкi Алёйзы Мазалеýскага за ноч, статак зуброý знiшчыý амаль гектар азiмых. Не столькi з’елi, колькi вытапталi, абураýся гаспадар. Давялося яму нанова рыхтаваць поле i перасейваць збажыну.

Былi выпадкi, калi ý ваколiцах урочышча Цякава аýтааматары не маглi праехаць углыб пушчы цi вярнуцца адтуль, бо лясныя волаты стаялi на дарозе i не рэагавалi нi на аýтамабiлi, нi на чалавечыя галасы i пагрозы. Аýтаýладальнiкам даводзiлася гадзiнамi чакаць з-за зайздроснай упартасцi жывёлаý, а нехта нават варочаýся назад, адкладваючы паездку ý лес.

Два гады таму невялiкi зубрыны статак аблюбаваý ваколiцы вёскi Белакорац. Жывёлы пасвiлiся па лясных дзялянках, выходзiлi на ýскраiну пушчы, а доýгiмi зiмовымi начамi "гастралявалi" ý вёсцы. Улiчваючы вопыт дарагунцаý i шкадуючы зуброý, жыхары вёскi Белакорац выкладвалi падкормку ýздоýж платоý. У статку была смелая зубрыха, якая магла падыходзiць да самага ганку, нават адпачываць ля яго, не звяртаючы ýвагi на пагрозы. Аднойчы на падворку крайняй хаты ýвечары пачуýся брэх сабакi. Паводзiны вартаýнiка на падворку нагадвалi нейкую сутычку. Спярша сабака, залiваючыся брэхам, кагосьцi атакаваý, потым наадварот, ад некага ýцякаý да ганка. Выходзiць з хаты гаспадар не асмельваýся, бо за вокнамi нават платы трашчалi. Пазней, калi ýсё сцiхла, зiрнуý з сенцаý i, ýбачыýшы павалены плот, зразумеý, ад каго баранiýся хатнi вартаýнiк.

А вось адзiн з выпадкаý каля зубрынага гадавальнiка, якi ледзь не прывёý да бяды. Статак у паýтара дзясятка рознаýзроставых жывёлiн спакойна ласаваýся ля кармушак. Наведвальнiкi ýважлiва слухалi расповед гiда-паляýнiцтвазнаýца i з непрыхаванай цiкавасцю назiралi за жывёламi. У гэты час аднекуль прыбегла невялiкая лайка i пачала апантана, па-паляýнiчаму, аблайваць лясных волатаý. У першае iмгненне статак лянiва павярнуýся ý бок "моськi", агледзеýся, потым, як па камандзе, шырокiм фронтам кiнуýся на парушальнiка спакою. Не чакаýшы такога павароту падзей, лайка адбегла ýглыб лесу, але нават яна не ýяýляла ý тое iмгненне, што гэткi манеýр прывядзе статак у злосць i ён кiнецца наýздагон. Спачатку ýсе з захапленнем назiралi за нахабствам сабакi, потым за няроýным паядынкам. Але, убачыýшы, што хутканогая лайка, зрабiýшы кола па лесе, iмклiва бяжыць у бок людзей, а следам за ёю — раз’юшаны статак, зразумелi: трэба ратавацца. У гэтай крытычнай сiтуацыi вытрымана i мужна павёý сябе егер-зубравод: з распрасцертымi рукамi ён выскачыý насустрач зубрам i скамандаваý гаспадару сабакi злавiць i схаваць свайго сябра. Смелыя дзеяннi егера прадухiлiлi непрадказальныя наступствы.

Дагэтуль не забываецца ý лясгасе адна з сумных падзей першых дзён знаходжання зуброý на валожынскай зямлi, калi егеру Юрыю Рудовiчу давялося выходжваць зубраня, пакiнутае нядбайнай маткай-зубрыхай. Нiхто не мог прадбачыць, што ý зубрыхi з першага дня не стане малака i яе немаýля будзе асуджана на галодную смерць. Спробы падтрымаць жыццяздольнасць зубраняцi, нават у хатнiх умовах, нiчога не далi…

У першы год шэсть з десяцi зубрых-самак абзавялiся нашчадкамi. Колькi радасцi i ýзрушэнняý было ý егераý, але пры гэтым колькi хваляванняý i турбот. Калi з’яýлялася на свет новае зубраня, егеры па чарзе неслi дзяжурства ля вальера.

Не без падстаý сёння iснуе меркаванне, што зубр у Валожынскай мiкрапапуляцыi развiваецца стабiльна. Пра гэта ýпарта сведчыць статыстыка: 1994 г. — 15 асобiн (завезена); 1999 г. — 36; 2004 г. — 46; 2009 г. — каля 80 галоý. Можна смела лiчыць, што ý Беларусi з’явiýся яшчэ адзiн вольны статак зуброý валожынскай мiкрапапуляцыi. У свой час навукоýцы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi казалi: "Тое, што зрабiлi валожынцы — своеасаблiвы прарыý. Леснiкi даказалi на практыцы, што ва ýмовах краiны зубр можа жыць у любым рэгiёне, а не толькi ý запаведнiках i нацпарках. Але да жывёл i наогул да даручанай справы неабходна ставiцца з адказнасцю, прафесiяналiзмам i любоýю".

Опубликовано в газете "Звязда"


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта