Летам рай і ý будане

Віктар КОРБУТ, газета "Народная Газета", № 61, 02.04.2009

Пачаýся сезон водпускаý. Дзе будзем адпачываць? Пуцёýкі ý лепшыя санаторыі раскуплены. Але гэта не значыць, што трэба ляцець на бераг турэцкі. У Беларусі ёсць яшчэ многа альтэрнатыýных варыянтаý летняга рэлаксу — і не толькі на стандартны адпускны месяц, але і на выхадныя дні. На любы густ.

Прарыý на радзіму

— За 2008 год у два з паловай разы павялічылася колькасць сельскіх сядзіб — цяпер іх 474. Рэканструяваны 291 аб’ект турыстычнай інфраструктуры. Прадстаýнікі 19 краін прыбылі ý Мінск, каб прапанаваць свае паслугі ý сферы адпачынку і пазнаёміцца з магчымасцямі Беларусі, — Чэслаý Шульга, намеснік міністра спорту і турызму, меý усе падставы для аптымізму, маючы ý руках гэтыя гучныя лічбы. Ён з гонарам абвясціý іх, адкрываючы ýчора ý Мінску сезонную выставу “Адпачынак”.

Па маштабах сёлетняя экспазіцыя не параýнуецца ні з адной, што праводзіліся ý папярэднія адзінаццаць гадоý. Люд, прагны да свежай інфармацыі пра курорты і новыя экскурсійныя маршруты, некалькі разоý “штурмаваý” выставачны цэнтр “Белэкспа”. Наведвальнікаý пускалі партыямі. Не ставала месца для ýсіх жадаючых выбраць сабе пуцёýку. І хаця на выставе традыцыйна пераважаюць стэнды з рэкламай замежнага турыстычнага прадукту — найбольшыя чэргі стаялі па пуцёýкі на адпачынак у Беларусі.

Рабінзон у спа-цэнтры

— Магчымасцей для адпачынку ý нашай краіне даволі, — пераканана Алена Баравік, начальнік упраýлення па санаторна-курортнай рабоце Цэнтра па санаторна-курортнай рабоце “Цэнтркурорт”. — Апрача санаторыяý, 80—90 працэнтаý месцаý у якіх сапраýды на лета забраніраваны, ёсць яшчэ нацыянальныя паркі, такія комплексы, як “Сілічы”. З мінулага года рэалізуецца праект “Беларускія канікулы ý цэнтры Еýропы”. На пяць, сем, дзесяць дзён вы адпраýляецеся ý падарожжа па запаведніках, гістарычных мясцінах. Гэты маршрут ужо выклікаý вялікую цікавасць у Еýропе, Расіі.

У санаторыі “Юнацтва”, што пад Мінскам, вырашылі нястачу месцаý проста. На Востраве кахання Заслаýскага вадасховішча ýжо трэці сезон працуе палатачны лагер. Адны суткі пражывання тут з чатырохразовым харчаваннем каштуюць 34 тысячы 500 рублёý. Палатка разлічана на 3—4 чалавекі, а ý суме на выспе могуць знаходзіцца 120 чалавек. Побач — душ, мангалы, спортпляцоýка, астраýны гарадок электрыфікаваны і кругласутачна ахоýваецца. Жыві, як Рабінзон, у “будане”, а побач — усе сучасныя выгоды. Ці абавязкова ехаць па экзотыку ý далёкі край?

У дадатак на вялікім беразе, пры галоýным корпусе “Юнацтва” адкрыýся спа-цэнтр, дзе ёсць басейн, джакузі, сауны — фінская ды турэцкая, касметалагічны кабінет і г.д. Спа-працэдуры, дарэчы, збіраюцца патроху ýводзіць у сябе і некаторыя аграсядзібы.

У лазню — дык у “Сілічы”!

Летам сіноптыкі абяцаюць вельмі гарачае надвор’е. Таму паýднёвы загар не абавязкова набываць на поýдні і тым больш не ý салярыі. На Нарачы ýсе месцы пазаймалі на ýсё лета ýперад яшчэ з канца мінулага года. А на Браславах толькі пачынаецца браніраванне катэджаý. Са слоý Святланы Сідарэйкі, спецыяліста аддзела турызму Нацыянальнага парку “Браслаýскія азёры”, найбольш папулярная сёння база адпачынку “Лявошкі”: “Тыдзень пражывання ý двухмесным драýляным доме двум чалавекам будзе каштаваць 873 тысячы 950 рублёý. У пуцёýку ýключана харчаванне, пракат лодкі, забаýляльныя імпрэзы, экскурсіі”.

Параýнайце: у “Сілічах” пражыванне ý двухмесным катэджы на дваіх, але толькі са сняданкамі, складзе 1 мільён 211 тысяч рублёý. “Калі збіраецеся не ýдваіх, а кампаніяй, будзе выгадней парыцца ý лазні. “Забраніраваць” лазню на пяць чалавек каштуе 140 тысяч у будны дзень і 170 тысяч у выхадныя”, — падлічыла Алена Герлоýская, маркетолаг Рэспубліканскага горналыжнага цэнтра “Сілічы”. Баляванне пасля палявання

Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба не толькі ý розных краях пабываць, як сцвярджаý паэт, але і пазнаць саму краіну — розныя яе куткі. Ужо цяпер, не чакаючы лета, адкрываюцца новыя экскурсійныя маршруты.

У Белавежскай пушчы, да прыкладу, з’явілася новая экалагічна-гістарычная сцежка — “Царская паляна”. Шпацыруючы па гэтым маршруце, вы пабачыце і чырвоны дуб, прывезены ý 20—30-я гады мінулага стагоддзя з Канады, і бярозу з наростам у выглядзе галавы зубра, і Татарскае балота, і ýласна царскую паляну, дзе пасля палявання балявалі яшчэ польскія каралі, а пасля расійскія імператары ды савецкія генеральныя сакратары.

Чэслаý Шульга цалкам мае рацыю, кажучы, што цікавыя маршруты і турыстычныя комплексы, як на Нарачы, у Белавежскай пушчы, могуць быць у кожным рэгіёне Беларусі. Наша краіна багатая на рэкі, лясы, гістарычныя помнікі. Калі “Сілічы” маглі ýзнікнуць фактычна на пустым месцы і за кароткі час стаць не менш знакамітымі, чым самыя папулярныя заморскія курорты, можна не толькі спадзявацца, але і быць упэýненым: з’явяцца аналагічныя і не менш салідныя комплексы. Беларусь можа прапанаваць і сваім людзям, і гасцям з-за мяжы годны і даступны адпачынак.

Выбірай сваё Беларускае мора

Адпачыць на моры і адначасова ý Беларусі? Гэта магчыма. Санаторыі, якія належаць нашай дзяржаве ý латвійскай Юрмале, , у паýночнакаýказскіх Сочы і Туапсэ, а таксама ý крымскім Місхоры, прапануюць Балтыйскае або Чорнае моры па “свойскай” цане. Калі ý Туапсэ беларус плаціць 53 долары за месца ý стандартным нумары на два месцы з трохразовым харчаваннем, то для замежных грамадзян цана — 85 умоýных адзінак. У Юрмалу і на літоýскі мінеральны курорт Друскінінкай “Цэнтркурорт” адпраýляе сваіх кліентаý без лішняга клопату з іх боку: усе пытанні з візамі і страхоýкай вырашаюцца аператыýна супрацоýнікамі цэнтра. Вы толькі адпачываеце.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта