Брэсцкая вобласць - стаýка на турызм

Вольга КАБЯК, Iнтэрнэт-сайт "БЕЛТА", 28.09.2009

Турызм у сусветнай гаспадарцы - адна з найбольш даходных галін, што інтэнсіýна развіваюцца. Расходы на турызм складаюць 12 працэнтаý сусветнага валавога прадукту, 8 працэнтаý - агульнага сусветнага экспарту і 30-35 працэнтаý - сусветнага гандлю паслугамі. Аб тым, як развіваецца турызм у заходнім рэгіёне Беларусі - Брэсцкай вобласці, шырока вядомай за межамі рэспублікі дзякуючы сваім сімвалам - Брэсцкай крэпасці і Белавежскай пушчы, карэспандэнту БЕЛТА расказаý начальнік упраýлення фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Хевук.

- Сапраýды, Брэстчына, як ні адзін іншы рэгіён Беларусі, проста абавязана рабіць стаýку на турызм. У нас няма буйной прамысловасці. Удзельная вага Брэсцкай вобласці ý аб'ёме прамысловай вытворчасці рэспублікі ýсяго 8 працэнтаý. Затое мы маем цудоýныя лясы, чыстыя рэкі і азёры, некранутыя балоты Палесся, багатае гістарычнае мінулае.

Тэрыторыя Брэсцкай вобласці за сваю гісторыю ýваходзіла ý склад Вялікага княства Літоýскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза. У Брэсце была заключана Брэсцкая унія (1596 г.), Брэсцкі мір (1918 г.), на тэрыторыі Пружанскага раёна падпісана віскулёýскае пагадненне аб стварэнні СНД (1991 г.). На Берасцейшчыне нямала памятных мясцін, звязаных з імёнамі Льва Сапегі, Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Тадэвуша Касцюшкі і іншых знакамітых людзей. На паýночным захадзе вобласці размясціýся унікальны помнік прыроды з вялікімі паляýнічымі ýгоддзямі, адзін з самых старажытных лясных запаведнікаý Еýропы - нацыянальны парк "Белавежская пушча". Па багаццю і захаванасці біяразнастайнасці ЮНЕСКА ставіць Белавежскую пушчу ý адзін шэраг з сусветна вядомымі лясамі. Тут у прыродным асяроддзі жывуць зубры, высакародныя алені, дзікі, ласі, казулі, бабры.

Немалаважную ролю ý развіцці турызму адыгрывае выгаднае геаграфічнае становішча рэгіёну. Брэсцкая вобласць - заходнія вароты краіны - размешчана на перакрыжаванні ажыýленых шляхоý з усходу на захад і з поýначы на ýсход. Рэгіён мае добра развітую транспартную інфраструктуру. Брэсцкі чыгуначны вузел - адзін з самых буйных у Цэнтральнай Еýропе і поýнасцю забяспечвае транзіт краін СНД з Заходняй Еýропай на Маскоýскім і Санкт-Пецярбургскіх напрамках.

Асаблівую важнасць мае транзітны калідор Берлін - Варшава - Брэст - Мінск - Масква, праз Брэсцкую вобласць праходзіць прамы шлях у Вільнюс і Кіеý.

- Паводле прагнозаý Сусветнай турысцкай арганізацыі колькасць турыстаý на планеце да 2020 года ýзрасце ý тры разы і будзе складаць больш як 1 млрд. 600 млн. чалавек. Як рыхтуецца да нашэсця гасцей Брэсцкая вобласць?

- Так, такая статыстыка ёсць, але калі не прымаць ніякіх крокаý, турысты да нас могуць і не даехаць. Паварот у бок павелічэння экспарту паслуг і прыцягнення замежных турыстаý мы стараемся забяспечыць за кошт маркетынгавых мерапрыемстваý. Нашы турарганізацыі пастаянна ýдзельнічаюць у міжнародных выставах у Варшаве, Берліне, Маскве, Санкт-Пецярбургу. За апошнія гады створана шмат відэафільмаý-прэзентацый аб турыстычным патэнцыяле вобласці, арганізуем рэкламныя туры для спецыялістаý галіны і журналістаý. Напрыклад, у гэтым годзе турыстычныя магчымасці Брэстчыны былі прадстаýлены на трох спецыялізаваных выставах у Маскве, Мінску і Брэсце, з мэтай рэкламы аграэкатурызму выдадзены каталог з перакладам на англійскую мову, інфармацыя аб аграсядзібах вобласці размешчана ý сетцы Інтэрнэт. Ну і, безумоýна, працуем над развіццём турыстычнай інфраструктуры. Крыху больш за два гады таму адкрыýся шматфункцыянальны комплекс на Вяслярным канале ý Брэсце цікавы як па месцаразмяшчэнню, так і па інфраструктуры. Ён разлічаны на прыём і спартсменаý, і турыстаý. У прыгарадзе абласнога цэнтра актыýна развіваецца турысцка-гасцінічны комплекс "Рынькаýка", ý апошнія гады ý Пружанскім раёне пабудаваны новыя санаторна-аздараýленчыя комплексы "Ружанскі" і "Сонечны".

Цяпер рэалізуюцца буйныя праекты па рэканструкцыі Агінскага канала і Палаца Пуслоýскіх, дзе ý перспектыве адкрыецца стылізаваны пад даýніну гасцінічны комплекс.

Праводзімая ý вобласці работа дала магчымасць павялічыць колькасць прыбыýшых арганізаваных замежных турыстаý з 2006-га па 2008 год у 1,9 раза - з 8,1 тыс. да 15,5 тыс. чалавек. У гэты ж час колькасць нашых грамадзян, якія выехалі на адпачынак за мяжу, скарацілася ý 1,9 раза - з 54,4 тыс. да 29,4 тыс. чалавек, а па выніках паýгоддзя бягучага года гэтыя паказчыкі амаль зраýнаваліся - 9,1 тыс. чалавек прынята і 9,7 тыс. чалавек адпраýлена.

- Заýсёды будуць існаваць фактары, якія ýплываюць на выбар канкрэтнага чалавека, - куды паехаць адпачыць, якую краіну выбраць. На якога турыста робіць стаýку Брэсцкая вобласць?

- Брэстчына адкрыта для грамадзян усіх краін свету. Але, безумоýна, нейкія турыстычныя прыярытэты ёсць у кожнага прымаючага боку. Мы, напрыклад, не можам даць нашым гасцям и жыхарам Брэстчыны мора и пальмы. Але ý той жа час можам прадаставіць выдатныя ýмовы аматарам палявання, прыхільнікам некранутай прыроды і адпачынку ý вёсцы. Прапануем таксама настальгічныя туры для тых, хто па нейкіх прычынах пакінуý нашу краіну і хоча наведаць родныя мясціны або пабываць там, дзе жылі продкі. І ý сувязі з гэтым асаблівую ýвагу мы ýдзяляем развіццю аграэкатурызму - турыстычнай галіне, якая мае яшчэ і вельмі важнае сацыяльнае значэнне. Усе мы ведаем, наколькі цяжка бывае знайсці работу ý сельскай мясцовасці. Але пры гэтым колькі ý нас у вёсцы майстроý, людзей творчых, а таксама добрых гаспадынь, якія цудоýна ведаюць нацыянальную кухню і традыцыі. І што немалаважна, у апошнія гады вяскоýцы зразумелі, што яны могуць зарабляць, па сутнасці, не пакідаючы свайго дома.

За апошнія тры гады колькасць аграсядзіб у рэгіёне вырасла больш як у 20 разоý. У 2006 годзе іх у нас было ýсяго 6. На сённяшні дзень у Брэсцкай вобласці зарэгістравана ýжо 113 сельскіх сядзіб, якія аказваюць паслугі аграэкатурызму. Звярнулі ýвагу на гэту сферу дзейнасці сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі, на базе якіх ужо створана 5 агратурыстычных комплексаý - у Баранавічах, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Івацэвіцкім і Ляхавіцкім раёнах.Значны рост колькасці сельскіх сядзіб адзначаны пасля зацвярджэння ААТ "Белаграпрамбанк" у ліпені 2007 года праграмы ýдзелу банка ý развіцці аграэкатурызму ý Беларусі праз выдзяленне льготнай крэдытнай лініі. Паміж Брэсцкім аблвыканкамам і банкам падпісана пагадненне аб супрацоýніцтве, у рамках якога гаспадарам аграсядзіб выдзелена 48 крэдытаý на суму Br1,7 млрд.

Хацелася б адзначыць той факт, што ý 2008 годзе 54 суб'екты аграэкатурызму заключылі 749 дагавораý і абслужылі 4,5 тыс. турыстаý. Гэты паказчык у 17 разоý перавышае аналагічны за 2007 год.

Упэýнены, што аграэкатурызм будзе развівацца ý рэгіёне і далей. За межамі Беларусі ýжо ведаюць наш фестываль "Мотальскія прысмакі" - сапраýднае свята народных страý, абрадаý і традыцый, якое арганізуецца ý вёсцы Моталь Іванаýскага раёна, а таксама фестываль гумару "Спораýскія жарты" ý вёсцы Спорава Бярозаýскага раёна і конкурс касцоý на базе заказніка "Спораýскі". У 2009 годзе ýпершыню аграфестываль арганізавалі ý вёсцы Кузевічы Баранавіцкага раёна.

- У Брэсцкай вобласці вялікая колькасць заказнікаý і біярэзерватаý. А што сёння прапануюць турыстам гэтыя жамчужыны рэгіёну?

- Толькі заказнікаý рэспубліканскага значэння на тэрыторыі вобласці 8. І яны зразумела ж не застаюцца ý баку ад агульных тэндэнцый. Дзяржаýнымі прыродаахоýнымі ýстановамі, якія ажыццяýляюць кіраванне гэтымі заказнікамі, распрацаваны мерапрыемствы па стварэнню экалагічных маршрутаý і комплексы мер па пераходу на самафінансаванне. У рамках праектаý распрацаваны 23 экскурсійныя маршруты і экалагічныя сцежкі, у чатырох заказніках створаны цэнтры экалагічнай асветы, яшчэ ý трох гэта работа будзе завершана да канца бягучага года. Ліцэнзіі на турыстычную дзейнасць атрымалі заказнікі "Выганашчанскае", "Спораýскі", "Прыбугскае Палессе", "Сярэдняя Прыпяць" і "Простыр". У гэтым годзе імі ýжо аказана турпаслуг на Br50 млн. І хоць гэта лічба яшчэ невялікая, лічым, што экалагічны турызм у заказніках - гэта адзін з магутных рэзерваý нарошчвання аб'ёмаý паслуг.

Не застаюцца без увагі нашы заказнікі і з боку міжнародных арганізацый. Ва ýсіх заказніках рэспубліканскага значэння рэалізуюцца праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі глабальнага эканамічнага фонду.

- Што новага ý турыстычнай сферы можна чакаць у бліжэйшыя гады, якія месцы для адпачынку рэгіён плануе развіваць?

- Цяпер толькі ý абласным цэнтры ідзе будаýніцтва чатырох сучасных турысцка-гасцінічных комплексаý, 16 агратурыстычных комплексаý ствараецца на базах сельгаспрадпрыемстваý і фермерскіх гаспадарак вобласці. Акрамя таго, у нашых заказніках распрацоýваюцца трансгранічныя маршруты, якія былі б цікавыя суседзям - грамадзянам Украіны і Польшчы, запланавана комплекснае развіццё турыстычнай інфраструктуры і маршрутаý вельмі цікавага, з унікальнай прыродай і самабытнай культурай рэгіёну вобласці - Прыпяцкага Палесся.

У сувязі з гэтым хацелася б адзначыць, што 20 сакавіка бягучага года з мэтай павышэння якасці і пашырэння пераліку прадастаýляемых агратурыстам паслуг, забеспячэння органамі мясцовай улады скаардынаванай і ýзаемавыгаднай дзейнасці суб'ектаý аграэкатурызму з зацікаýленымі арганізацыямі прынята праграма развіцця аграэкатурызму Брэсцкай вобласці на 2009-2010 гады.

Праграма ýключае мерапрыемствы па стварэнню сістэмы дзяржаýнай падтрымкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваý, якія займаюцца аграэкатурызмам, выдзяленню льготных крэдытаý суб'ектам аграэкатурызму, выкарыстанню для задавальнення ýзрастаючага попыту на гэты від паслуг магчымасцей лесагаспадарчых і прыродаахоýных устаноý, санаторна-курортных і аздараýленчых арганізацый, культурных і фізкультурна-спартыýных устаноý, традыцыйных рамёстваý і народных промыслаý.

Прадугледжана таксама рэалізацыя праектаý міжнароднага супрацоýніцтва ý сферы аграэкатурызму, абмен вопытам развіцця араэкатурызму з прыгранічнымі абласцямі Польшчы і Украіны.

Згодна з данымі ýсё той жа Сусветнай турысцкай арганізацыі, каля 60 працэнтаý еýрапейскага турызму складае прыгранічны турызм, асновай якога з'яýляюцца выезды на выхадныя дні. У сувязі з гэтым мы спадзяёмся максімальна задзейнічаць культурна-гістарычны, прыродны патэнцыял прыгранічных раёнаý, якія ýваходзяць у еýрарэгіёны "Буг" і "Белавежская пушча", першы з якіх ахоплівае тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны, другі - Польшчы і Беларусі.

Не меншае значэнне мы надаём развіццю спартыýнага турызму, бо Брэстчына - адзін з самых насычаных спартыýнымі аб'ектамі рэгіёнаý Беларусі.

Кіраýніцтва Брэсцкай вобласці ýдзяляе вялікую ýвагу развіццю прафесійнага спорту, папулярызацыі ý насельніцтва здаровага ладу жыцця: за апошнія гады ý рэгіёне з'явілася больш за 20 новых сучасных спартыýных аб'ектаý, якія адпавядаюць сусветным патрабаванням, прычым пабудаваны яны не толькі ý Брэсце, але таксама і ý раённых цэнтрах, аграгарадках. Усе яны даступныя не толькі тым, хто прысвяціý сябе прафесійнаму спорту, але і аматарам актыýнага ладу жыцця, моладзі, дзецям.

За апошнія гады поýнасцю рэканструяваны Вяслярны канал, спарткомплексы "Брэсцкі", "Дынама", пабудаваны Палац гульнявых відаý спорту "Вікторыя", стралковы цір, лёгкаатлетычны манеж, бейсбольны стадыён, цяпер ідзе будаýніцтва Палаца водных відаý спорту.

Такая прыхільнасць да спорту дазволіла Брэсту стаць у 2007 годзе месцам правядзення першых Еýразійскіх юнацкіх гульняý. Горад над Бугам таксама быý выбраны Міжнароднай федэрацыяй веславання для правядзення ý 2009 годзе чэмпіянату Еýропы па веславанню акадэмічнаму і чэмпіянату свету сярод юніёраý у 2010 годзе.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта