Дарога дадому, у белавежу

Уладзімір Барысюк, газета "Вечерний Брест", 26.02.2010

На першае сакавіка прыпадае дзень нараджэння мастака Міколы Маеýскага з пушчанскае вёскі Дварцы. У 2010-м ён святкуе сваё 60-годдзе. Ягоная маці, Надзея Уладзіміраýна, з роду Шахалевічаý, з другое пушчанскае вёскі Ясень, дзе яе бацька быý на пасадзе зубровага.

Род Міколавага бацькі, Аляксея Кірылавіча, паходзіць з-за Віслы, калі ягоны прадзед стаý асаднікам у Белавежы, ажаніýся з сялянкай, а праз некаторы час назаýсёды атабарыýся ý Дварцах. Менавіта тут нарадзіліся першыя Міколавы малюнкі. Найперш падахвочваý сына да малявання бацька, рукасты да ýсякага рамяства чалавек, франтавік, пчаляр, а вось першыя ý жыцці мастака фарбы і пэндзаль купіла мама.

У адным з інтэрв’ю М. Маеýскі сказаý: «Не магу пагадзіцца з аýтарам папулярнай песні: «Каб любіць Беларусь… трэба ý розных краях пабываць». Проста аднойчы трэба нарадзіцца тут, каб на ýсё жыццё палюбіць яе. Мая Беларусь пачынаецца адсюль, з Камянеччыны, дзе ёсць два яркія сімвалы Радзімы: Белая Вежа – сімвал яе мужнай гісторыі – і Белавежская пушча – сімвал непераýзыдзенае красы яе прыроды». Гэтаму свайму крэда мастак застаецца верным і па сённяшні дзень. Мікола закончыý Дварцоýскую васьмігодку, сярэднюю школу ý Камянцы; прайшоý тэрміновую службу ý гогалеýскім Міргарадзе, адкуль дарога прывяла яго ý Ленінградскую мараходку; працаваý мараком на гандлёвых суднах, пабываý у краінах Еýропы і Азіі, Афрыкі і Амерыкі, нават у Аýстраліі. У тых далёкіх паходах Мікола не разлучаýся з эцюднікам і фарбамі.

У 1975 годзе М. Маеýскі становіцца навучэнцам Ленінградскага мастацкага вучылішча імя У.А. Сярова, дзе займаецца з поспехам, пра што сведчыць такі факт: паасобныя Міколавы працы экспануюцца ý Фондзе навучальнай установы. Пасля заканчэння вучылішча Мікола ý 1979 годзе вяртаецца ý Брэст, уладкоýваецца на працу ý Мастацкі фонд і… піша, становіцца ýдзельнікам выстаý – абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных. Набыткі прыходзяць у станкавым жывапісе, акварэлі, у жанрах лірычнага пейзажу, у манументальна-дэкаратыýным мастацтве. У тыя часы адной з самых яркіх прац Міколы Маеýскага з’яýляýся нацюрморт «Лета. Мак» (быý прадстаýлены на Усесаюзнай выстаýцы, прысвечанай 40-годдзю Перамогі). Творчасць мастака была заýважана і высока ацэнена калегамі: у 1987-м Мікола Маеýскі становіцца членам Саюза мастакоý. На тыя ж гады прыпадае пленэрная дзейнасць мастака: Міжнародны пленэр да юбілею Напалеона Орды, прыватныя пленэры ý Беларусі і Польшчы. Тады ж мастак захоплена цікавіцца гісторыяй краіны, этнаграфіяй, археалогіяй. У прыватнасці, знаходзіць шэраг каменных магіл-курганоý яцвяжскага і славянскага паходжанняý, стварае асабісты музей-майстэрню. Прыходзіць зачараванне пляценнем саломкаю, ягоныя саломенныя павучкі, калядная зорка і сёння ýпрыгожваюць інтэр’еры абласнога краязнаýчага музея. Мікола становіцца адным з заснавальнікаý рэгіянальнай сябрыны «Край», дзе актыýна ýдзельнічае ý аднаýленні народных святаý - Купалля, Дзядоý, Каляд, робіць рэквізіты, касцюмы для гэтых абрадаý.

Асобна можна вылучыць вандроýкі мастака па Прыпяці як да Чарнобыля, так і пасля. Згадаем Міколава падарожжа на самаробным парусніку з мастаком Міхасём Кебецам ад Брэста да ягонай малой радзімы талашоýскага Петрыкава. Гэтае дзесяцідзённае падарожжа ýзбагаціць сяброý, знойдзе своеасаблівы водгук на палотнах. Вынікам стануць такія карціны М. Маеýскага, як «Рачныя кветкі», «Мой прыяцель вецер», «Краіна Палессе-88», «Палескія пустыні», «Піраміды фараонаý», «Краіна блакітных азёр», серыя пейзажаý: «Зіма. Белавежская пушча», «Вясна. Белавежская пушча», «Лета. Белавежская пушча», «Восень. Белавежская пушча», серыя нацюрмортаý «Поры года»: «Зіма. Хлеб», «Вясна. Раннія кветкі», «Лета. Рачныя кветкі», «Восень. Збажына», серыя «Старажытныя гарады Беларусі»: «Камянец-Літоýскі», «Мірскі замак», «Лідскі замак», «Давыд-Гарадок», «Пінск» і іншыя.

Багатым на творчыя здабыткі мастак згадвае пленэр з Міхасём Кебецам у Ружанах і Пружанах. Восем эцюдаý з ружанскага замка Сапегаý, напісаных Міколам, сёння захоýваюцца ý прыватных зборах па-за межамі краіны. Многае напісалася ý Пружанах – зялёны домік Рыгора Шырмы, старажытны палацык. Аднойчы Маеýскі ýдвух з Кебецам прыехалі ý Пружаны выбіраць месца для працы, былі здзіýлены пружанскімі – крылатым і бяскрылым – ветракамі і наколькі былі разгублены, калі на выхадныя прыехалі пісаць, а на месцы крылатага ветрака вецер развявае попел (мастак і сёння скрушна шкадуе аб такім прыкрым выпадку, адзінае, што яго суцяшае, паспелі ý перадапошні прыезд сфатаграваць пружанскую рэліквію). З тае ж вандроýкі мастакі прывезлі ý Брэст памяць: поýную шапку самаробных, рознага памеру, кованых цвікоý. На палотнах Міколы Маеýскага ýвекавечаны палац у Каштанаýцы, тамашні старадаýні парк, векавечныя дрэвы – дубы, ліпы, лістоýніцы, напаýсухая таполя, на якой раскашуюць буслы.

Давайце да гэтага пераліку творчых набыткаý Міколы Маеýскага дадамо працы манументальна-дэкаратыýнага характару для многіх прадпрыемстваý Брэста, Луцка, Пінска, для Белаазёрскай ГРЭС.

Асобнага слова патрабуе нацюрморт «Лета. Палявыя кветкі», на якім сціплыя, любоýна сабраныя мастаком палявыя кветкі і некранутыя, у час красавання жытнёвыя каласы дыхаюць сапраýднаю паэзіяй, выклікаюць непаýторнае шчымлівае пачуццё замілавання родным краем (нацюрморт карыстаýся поспехам на рэспубліканскай выставе памяці Максіма Багдановіча). Такога ж слова патрабуе і нацюрморт «Восень. Хлеб», які разам з другою працаю “Вясна. Раннія кветкі” экспанаваýся ý Маскве на ýсесаюзнай выставе «Зямля і людзі». У дасканала выпісаных, поýных цеплыні сцяблінах і каласах жыта, старым, спрацаваным сярпе, у шызавата-срэбраным нацыянальным каларыце адчуваецца эпічнасць, гімн працавітасці народа, роднай зямельцы і чалавеку на ёй.

Найбольшаю ýзнагародаю для кожнага мастака несумненна з’яýляецца розгалас ягоных прац. Для мастака Міколы Маеýскага – гэта музеі і прыватныя зборы ý мястэчках і гарадах Беларусі, у Германіі і Японіі, Францыі і Даніі, Польшчы і Швецыі, Ізраілі і Турцыі, Іспаніі і ЗША.

А што там наперадзе, за гарою?! Сённяшні дзень мастака Міколы Маеýскага найлепей характарызуе пункцір Алеся Разанава:

Дарога дадому… –
Усе дарогі,
якімі хадзіý і ездзіý,
убірае дарога дадому.

У бацькоýскай хаце, на родным падворку шукае мастак сваё натхненне, астывае з далёкіх і блізкіх дарог, каб неýзабаве на палотнах агучыць свой вырак.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта