Мастак з Камянеччыны - 1 сакавіка споýніцца 60 гадоý Міколу Маеýскаму

Уладзімір Барысюк, газета "Наша Нiва", 01.03.2010

Месца яго нараджэння - пушчанская вёска Дварцы. Менавіта тут, у Дварцах, нарадзіліся і першыя Міколавы малюнкі. Найперш сына да малявання падахвочваý бацька, рукасты да ýсякага рамяства чалавек, пчаляр. А вось першыя ý жыцці мастака фарбы і пэндзаль купіла мама.

У ранніх юнацкіх нацюрмортах і пейзажах было заýважана імкненне аýтара да народнай вышыýкі, ткацтва, дывановага роспісу, што аформіцца ý прафесійны почырк мастака. У адным з інтэрв’ю Мікола Маеýскі зазначае: «Мая Беларусь пачынаецца з Камянеччыны, дзе ёсць два яркія сімвалы Радзімы: Белая Вежа -сімвал яе мужнай гісторыі, і Белавежская пушча - сімвал непераýзыдзенае красы яе прыроды».

Жыццёвыя шляхі-дарогі прывялі будучага мастака ý Ленінградскую мараходную школу. Наперадзе чакала праца на савецкіх гандлёвых суднах, сустрэчы з краінамі Еýропы і Азіі, Афрыкі і Амерыкі, пашчасціла пабываць нават у далёкай Аýстраліі. У тых паходах Мікола не разлучаýся з эцюднікам і фарбамі. Пасля была Ленінградская мастацкая вучэльня, вяртанне ý Брэст.

У 1987 годзе Мікола Маеýскі становіцца членам Саюза мастакоý. Мастак захоплена цікавіцца гісторыяй, этнаграфіяй, археалогіяй. Становіцца адным з заснавальнікаý рэгіянальнае сябрыны «Край», дзе актыýнічае ý аднаýленні народных святаý. Таксама ён становіцца сябрам згуртавання мастакоý «Пагоня».

Новыя палотны нараджаліся падчас вандровак па Прыпяці, сумеснага падарожжа на самаробным парусніку з мастаком Міхасём Кебцам ад Брэста да талашоýскага Петрыкава. «Рачныя кветкі», «Мой прыяцель вецер», «Краіна Палессе-88», цэлая серыя пейзажаý Белавежскай пушчы, серыя «Старажытныя гарады Беларусі».

Асобнага слова патрабуе серыя нацюрмортаý на розныя поры года. Карціна «Лета. Палявыя кветкі» дыхае сапраýднай паэзіяй, выклікае шчымлівае пачуццё замілавання родным краем. Інакшы нацюрморт «Восень. Хлеб».

У дасканала выпісаных, поýных цеплыні каласах, старым, спрацаваным сярпе, у шызавата-срэбраным нацыянальным каларыце адчуваецца эпічнасць. Напрошваецца паралель з тэтралогіяй «Чужая бацькаýшчына» другога заходніка, Вячаслава Адамчыка, у якога перавага аддаецца шэраму колеру.

Творы Міколы Маеýскага ёсць у музеях і прыватных калекцыях нашае Бацькаýшчыны, а таксама Германіі і Японіі, Францыі і Польшчы, Турцыі і Ізраіля, карціны «Камянец-Літоýскі», «Белавежская пушча» знаходзяцца у Беларускім музеі ý Кліýлендзе ý ЗША.

Сённяшні дзень мастака найлепей ахарактарызуе пункцір Алеся Разанава:

Дарога дадому… -
Усе дарогі,
якімі хадзіý і ездзіý,
ýбірае дарога дадому.

На родным падворку шукае мастак сваё натхненне, астывае з далёкіх і блізкіх дарог, каб неýзабаве на палотнах агучыць свой вырак.

Уладзімір Барысюк, Брэст


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта