Мы выбіраем адпачынак ці адпачынак выбірае нас?

Святлана ЯСКЕВІЧ, интернет-сайт "21.by", 06.05.2010

Суб'ектыýныя нататкі на палях праграмы адной выставы

У Брэсце прайшла выстава-кірмаш "Турызм. Лета-2010". Найбольш пастараліся паказаць сябе агратурыстычныя сядзібы. І гэта зразумела. Ім трэба заяýляць пра сябе, прывабліваць кліента, напрацоýваць навыкі прэзентацыйнай работы. Гаспадары сядзібаý частавалі наведвальнікаý дранікамі, піражкамі і блінамі, прапаноýвалі прадэгуставаць фірмовыя напіткі. Многія экспазіцыі выглядалі ярка, прыгожа, прыцягвалі ýвагу нават пахам смачных страý. Каталог адпачынку ý вёсцы, выпушчаны акурат да гэтай выставы, рэкламуе паслугі больш за шасці дзясяткаý сядзібаý. Кожная з іх прапануе нейкую сваю фішку цікавага і змястоýнага адпачынку. Так, дасціпныя гаспадары адной з сядзібаý уключылі ý спіс забаý нават працатэрапію ý выглядзе касьбы, колкі дроý і праполкі агароду.

Варта адзначыць, што дастойна выглядаý пакет прапаноý Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Акрамя традыцыйных турыстычных маршрутаý: пешых, веласіпедных, аýтамабільных, — турыстычны аддзел пушчы распрацаваý шэраг новых паслуг. Яго начальнік Святлана Бядок з задавальненнем знаёміла гасцей са зместам тураý выхаднога дня, у тым ліку і для школьнікаý. Цяпер ёсць магчымасць прымаць у Камянюках школьныя групы з размяшчэннем іх у недарагіх гасцінічных нумарах. Цікавыя экскурсіі для вучняý прэзентаваý і абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій. 15 розных вандровак па даступных цэнах могуць значна пашырыць кругагляд сучаснага школьніка, узбагаціць яго веды пра родны край. Цікавасць, безумоýна, выклікалі і павільёны некаторых раёнаý: хто спрабаваý прывабіць патэнцыяльнага кліента бездзежскімі фартушкамі, а хто — апетытнымі мотальскімі каýбасамі...

А вось традыцыйная індустрыя адпачынку — айчынныя санаторыі — выглядалі надта сціпла. Адзінае, што яны маглі прапанаваць наведвальнікам, — падрабязны спіс санаторыяý ды знаёмства з маляýнічымі мясцінамі на карцінках, месцамі дыслакацыі кожнага з іх. Бо на ýсе пытанні гасцей наконт магчымага курса лячэння і адпачынку на лета, адказ быý нязменны: даýно няма. Больш за тое, калега спрабавала замовіць пуцёýку ý папулярным санаторыі "Бярэсце" яшчэ ý студзені, але атрымала адмову. У іх на лета выкупілі пуцёýкі яшчэ ý лістападзе, так прынамсі, ёй патлумачылі. Цікава, што на заýвагу аднаго госця выставы наконт папярэдняга продажу расіянам, яму хуценька запярэчылі: не, маýляý, нашы паспяшаліся. Але верыцца ý гэта з цяжкасцю. Калі аýтар гэтых радкоý пісала рэпартаж з вадохрышчанскага купання ý раёне санаторыя "Надзея", то мела магчымасць упэýніцца, што вельмі шмат яго кліентаý менавіта прыезджыя з Расіі. Для грамадзян суседняй краіны нашы цэны выглядаюць ледзь не смешнымі ý кантэксце іх заробкаý. Таму ім вельмі выгадна адпачываць і лячыцца ý нас. Нашым санаторыям таксама выгадны такі кантынгент адпачывальнікаý. Бо ý кошт пуцёýкі цяпер уваходзіць толькі пражыванне і харчаванне з мінімумам працэдур. Асноýныя медыцынскія паслугі даводзіцца аплочваць дадаткова. Расіяне ж не скупяцца, для іх наш мільён з гакам за пуцёýку — гэта не грошы. А што ж застаецца нам? Нам прапануюць замаýляць пуцёýкі за поýны кошт ледзь не за год. Але ж не заýсёды свой адпачынак можна планаваць за такі доýгі тэрмін наперад. У рэшце рэшт, айчынныя санаторыі павінны аздараýляць сваіх працаýнікоý. Для гэтага яны і былі створаны, хай сабе і папярэднімі пакаленнямі. Можа, ёсць сэнс уводзіць нейкі ліміт для сваіх, як тых песень на радыё? Нас жа просяць увесь час падтрымліваць айчыннага вытворцу. Але чаму ж не падтрымаць айчыннага працаýніка як крыніцу падаткаý і спажыýца сваіх тавараý і паслуг? А то прыехалі санаторыі на кірмаш паказаць сябе і расказаць, што ý іх ёсць прапановы на познюю восень і зіму. Чамусьці Валынскае турыстычнае агенцтва расказвала не толькі пра маляýнічасць Шацкіх азёраý і іх гаючае паветра, а таксама пра перавагі адпачынку на моры. Іх спецыялісты прывезлі цэлы спіс санаторыяý Крыма з указаннем цэнаý за месца ý нумары на любы час: з мая па верасень. Цэны розныя і паслугі розныя, ад 4-разовага харчавання з усім комплексам працэдур да пражывання са сняданкамі. Дагавор можна было заключыць прама на месцы. Што ж застаецца сціпламу айчыннаму працаýніку: падтрымліваць санаторна-курортны комплекс суседняй дзяржавы?


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта