Працоýныя і баявыя шляхі генерала

Мікалай Чэркас, интернет-сайт "21.by", 28.10.2010

У свой час Георгій Сечкін узначальваý лясніцтва на ýскраіне Белавежскай пушчы, але вайна рэзка змяніла яго жыццёвыя планы.

Доýгі час я працаваý у Белавежскай пушчы, мне і цяпер цікава ýсё, што мае дачыненне да лясной гаспадаркі. Супрацоýнічаю з вядомым часопісам "Лесная новь", і неяк у Маскве даведаýся: перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ý Пружанскім раёне працаваý ляснічым Георгій Пятровіч Сечкін.

Той самы, які пазней стаý вядомым навукоýцам, даслужыýся да звання генерал-маёра і прызнаны адным з заснавальнікаý пагранічнай навукі. Я засумняваýся: прозвішча для Пружаншчыны — гэта Брэсцкая вобласць — вельмі рэдкае і яýна не мясцовае. Нейкіх сваякоý Сечкіна ý тым раёне знайсці не ýдалося, і ý нашых пагранічнікаý звестак ніякіх. Аднойчы на міжнароднай канферэнцыі "Лясы Еýразіі ý III тысячагоддзі" я звярнуýся па дапамогу да лесаводаý. І “лясное брацтва” не падвяло, на велізарных прасторах ад Далёкага Усходу да Брэста па драбніцах шукалі сляды былога ляснічага. А ýрэшце знайшлі не толькі звесткі пра генерала, але і яго калег, нават у Брэсце. Іх успамінаý, думаю, хапіла б не на адну кнігу.

Яшчэ і сёння па кнігах генерал-маёра Георгія Сечкіна вучацца курсанты пагранвучылішчаý. Ды наýрад ці з'явіліся б тыя падручнікі, калі б ён у свой час не прайшоý добрую падрыхтоýку ý лясной гаспадарцы: метады ж аховы лесу і аховы мяжы вельмі падобныя. У лясным беларускім краі майстэрства такое шліфавалася стагоддзямі. Яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай Сечкін узначаліý адно з лясніцтваý у Пружанскім раёне, на ýскраіне Белавежскай пушчы. Папрацаваý на гэтай пасадзе нядоýга: грымнула вайна, ляснічы сам удзельнічаý у баях і разам з воінскімі часцямі адступаý. Быý неýзабаве прызначаны палітруком пагранатрада, які змагаýся на Ленінградскім фронце. Невялікі ростам, энергічны, ён заýсёды паспяваý туды, дзе патрэбна была падтрымка. З ім, успаміналі аднапалчане, ахвотна ішлі ý разведку, на выкананне самай рызыкоýнай задачы. За мужнасць пад час цяжкіх баёý пад Мгой і Шлісельбургам Сечкіна ýзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга.

Восенню 41-га, калі вакол Ленінграда сціскалася кальцо фашысцкай блакады, адзіным калідорам для забеспячэння жыхароý і абаронцаý горада заставалася Ладажскае возера. Яны з нецярпеннем чакалі маразоý. Калі возера скаваý лёд, наладжвалі ваенна-аýтамабільную дарогу ý Кабону, на ýсходні бераг. Пагранатраду, у якім ваяваý наш зямляк, быý загад: тайна падрыхтаваць абарончыя пазіцыі і ахоýваць яе ад дыверсантаý. Калі лядовую дарогу зрабілі, то першымі праверыць яе надзейнасць на трох грузавіках у Кабону адправіліся сорак пяць пагранічнікаý на чале з палітруком Сечкіным. Адна машына тады затанула разам з людзьмі — нікога ýратаваць не паспелі. Потым наляцела сем "юнкерсаý", пагранічнікі прынялі няроýны бой, пад час якога затануý яшчэ адзін грузавік. Урэшце тым, хто выжыý, удалося дабрацца да берага — яны былі першымі, хто адкрыý знакамітую Дарогу жыцця для машын.

Георгій Пятровіч прайшоý усю вайну, двойчы быý паранены, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Пасля вайны Сечкін скончыý, у 1950 годзе, з залатым медалём Ваенны інстытут і ýзначаліý там навукова-даследчы і рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Цалкам прысвяціý сябе навуцы, прычым яго публікацыі былі якасна новай з'явай у вывучэнні гісторыі войск. А дысертацыя "Дзеянні пагранічных войск напярэдадні і ý пачатку Вялікай Айчыннай вайны і магчымае іх скарыстанне ý пачатковы перыяд будучай вайны" (1957) цікавая і сёння. Прычым на ёй грунтуюцца і шматлікія публікацыі па гісторыі войск. У 58-м палкоýнік Георгій Сечкін быý прызначаны ý склад савета інстытута, стаý яго навуковым сакратаром, кіраваý кафедрай тактыкі пагранвойскаý. У канцы 50-х гадоý пачаліся ýскладненні на савецка-кітайскай мяжы. Там былі патрэбны вопытныя людзі, і ý 67-м Сечкіна прызначаюць намеснікам начальніка войск Забайкальскай і Ціхаакіянскай пагранакруг. Калі ж у 1969 годзе адбыýся канфлікт на востраве Даманскі, напад на савецкую тэрыторыю, то менавіта ён узначальваý створаную там опергрупу. Яму ж было даручана правесці навуковыя доследы па праблеме той міні-вайны. І ён цалкам задакументаваý, апісаý, а потым і біскуча прааналізаваý падзеі.

З 1974 года Георгій Сечкін зноý выкладае ý Маскве, у Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, узначальвае кафедру пагранвойск. Там ён напісаý манаграфію "Савецкія пагранічныя войскі", абараніý доктарскую. Уганараваны званнем заслужанага дзеяча навукі Расіі, мае славу пачынальніка цалкам новай навукі. Усяго ж Георгій Пятровіч напісаý больш за сто навуковых прац, звязаных з праблемамі пагранвойск у мірны і ваенны час. А самая вялікая заслуга генерала — сотні прафесійна падрыхтаваных афіцэраý. Яны неслі і нясуць службу на далёкіх заставах і ý спецпадраздзяленнях. Дарэчы, першы склад контр-тэрарыстычнай групы "Альфа", створанай у 1974 годзе, узначальваý афіцэр-пагранічнік, які ý свой час атрымаý баявое хрышчэнне на востраве Даманскім, і касцяк групы складалі пагранічнікі.

Што ж, з былога лесавода з Пружаншчыны атрымаýся добры генерал...


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта