Пушча – зімовая казка

Святлана ЯСКЕВІЧ, Алена ДАýЖАНОК, газета "Звязда", № 255, 30.12.2010

Усё болей навукоýцаý і турыстаý прыцягвае галоýны лес Еýропы

Пра пушчу напісаны кнігі, складзены песні, створаны цэлыя горы публіцыстычных твораý. Але з пісьменнікаý нашых найлепш, відаць, ухапіý сутнасць векавога лесу Уладзімір Караткевіч у сваім слове пра "гэты самы лепшы куток старажытнай нашай краіны", дзе можна застацца сам-насам з аленямі і зубрамі, з аксамітнымі грабамі і вузлаватымі дубамі, з сумленнем, з чалавечнасцю, з усёй гэтай добрай і адвечнай беларускай зямлёй. І далей: "Гэта не толькі неацэнны скарб усіх на свеце людзей. Галоýнае тое, што мы звязаны з чатырохногімі і пёрыстымі братамі нашымі адзінай повяззю еднасці ýсяго жывога на зямлі. Таму задача і гонар чалавека не забіваць, а бараніць і карміць. Ён зараз і робіць гэта, сапраýдны чалавек"...

Пушча — у кожнага свая. Бо у кожнага, хто хоць аднойчы пабываý у лесе, поýным дзівосаý, ён застаецца ý памяці, свядомасці, уяýленні назаýсёды. У пушчу хочацца вяртацца зноý і зноý, дыхаць яе паветрам, слухаць яе вясновае шматгалоссе і зімовую гучную цішыню.

Караткевіч толькі марыý, каб Белавежская пушча стала нечым накшталт нацыянальнага парку. А сёння яна гэты статус мае, а таксама атрымала шмат адзнак міжнароднага ýзроýню. Так, 14 снежня 1992 года ýчастак высокаýзроставага лесу Нацыянальнага парку быý уключаны ý спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. На той час на постсавецкай прасторы гэта быý першы аб'ект, удастоены такога ганаровага звання. На наступны год, у 1993-м, пушча атрымала міжнародны статус біясфернага запаведніка, а напрыканцы 1997-га Савет Еýропы ýзнагародзіý Нацыянальны парк Еýрапейскім дыпломам як адну з эталонных прыродаахоýных устаноý на кантыненце. Гэта сапраýднае прызнанне работы, якая праведзена пакаленнямі навукоýцаý, лесаводаý, гаспадарнікаý і праводзіцца зараз. За апошняе дзесяцігоддзе пушча стала не толькі вядомым у свеце навуковым, але і турыстычным аб'ектам. І турысцкай папулярнасці Нацпарку паспрыяý, несумненна, сам Дзед Мароз.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Мікалай БАМБІЗА:
"Шчыра віншую ýсіх чытачоý "Звязды" з Новым годам! Хай ён нясе ýсім здароýе, шчасце, сямейны дабрабыт. Яшчэ зычу кожнаму любіць і разумець прыроду і хоць аднойчы пабываць у Белавежскай пушчы".

У гасцях у пушчанскага Дзеда

Цяпер у нашай краіне, мабыць, не засталося школы, а раёна — дык дакладна, адкуль дзеці не бывалі ý гасцях у галоýнага беларускага Дзеда Мароза. Едуць сюды людзі не толькі з нашай рэспублікі, але і іншых далёкіх і блізкіх краін. Дзядуля старанна лічыць для цікавасці і статыстыкі замежныя дэлегацыі, у спісе ýжо значацца 93 краіны. Не так даýно тут сустракалі паýмільённага наведвальніка.

Рэзідэнцыя — гэта сапраýдная казка, асабліва снежнай зімой у пераднавагоднія дні. Дамкі-церамкі ззяюць рознакаляровым святлом, казачныя героі сустракаюцца ледзь не на кожным кроку тутэйшага падарожніка. Цікава і тое, што сядзіба сама па сабе на гістарычным месцы заснавана — тут пачыналася адраджэнне зубрынага статка. Зуброý у пушчы знішчылі падчас Першай сусветнай вайны. Калі да згаданых падзей іх налічвалася ý лесе 720, то да 1919 года быý забіты апошні з цароý векавога лесу. Потым, як вядома, пушча была тэрыторыяй польскай дзяржавы. І толькі пасля вайны, калі большая частка лесу стала нашай, у Польшчы, дзе здолелі захаваць від, купілі пяць жывёлін, для якіх на тэрыторыі цяперашняга маёнтка быý арганізаваны гадавальнік. Адсюль і пайшло рассяленне зуброý. Месца шчаслівае, да таго ж надзвычай маляýнічае.

Зразумела, чаму яно прыйшлося даспадобы казцы, чаму пасяліýся на ім Дзед Мароз. Мы толькі-толькі прыехалі ý дзедаву рэзідэнцыю і засталі дзядулю за гутаркай са школьнікамі з Парахонска Пінскага раёна. Ён распытваý, як дзеці вучацца, якім спортам захапляюцца, якія гурткі наведваюць. Міжволі залюбаваліся, заслухаліся іх харошай гаворкай на роднай мове. Потым сказалі пра гэта Дзеду, а ён аж здзівіýся: "А які ж гэта быý бы беларускі Дзед Мароз, каб не ведаý мовы свае? Гэта быý бы нейкі чужы дзед. Хоць, вядома, калі прыязджаюць госці з Расіі, іншых краін, я адразу з павагі да іх пераходжу на рускую мову. Ну вось, напрыклад, завіталі да мяне аднойчы добрыя хлопчыкі, выхаванцы навігацкай кадэцкай школы, пастроіліся ля ганка і ý адзін голас дружна і зычна: "Здравия желаем, товарищ Дед Мороз!" — "Вольно", — адказаý і запрасіý іх акунуцца ý казку свайго лесу.

А парламентарыяý з Судана давялося спачатку ратаваць ад холаду, а потым ужо гаварыць з імі праз перакладчыка. У пушчы — мінус 15, а госці з афрыканскай краіны, дзе ніжэй за 20 цяпла амаль не бывае, так скарчанелі, балюча глядзець было. Запрасіý іх Дзед у дамок свой да цёплага каміна, там і разгаварыліся.

Гасцей розных бывае ý сядзібе, едуць і едуць сюды людзі кожны дзень. А яшчэ пішуць лісты. Найболей — дзеці. У вялікіх куфрах дзедавай скарбніцы захоýваюцца лісты, на сценах вісяць малюнкі, на паліцах раскладзены падарункі, якія даслалі дзеці. На пісьмы прынята адказваць. І ýсе малыя аýтары лістоý, хто напісаý дакладны зваротны адрас, атрымліваюць адказы і віншаванні казачнага Дзеда.

Вельмі прыемна было пачуць ад экскурсавода, якая суправаджала дзяцей па чароýным маёнтку, не толькі расповед пра яго казачныя дзівосы ды жывую навагоднюю ёлку, самую высокую ý Еýропе, але і пра лясныя клопаты валадара-Мароза: як ён зімой кантралюе, каб травы і іншыя расліны не замярзалі, а жывёлам дапамагае пракарміцца, як сочыць, каб рыбы пад лёдам не задыхнуліся. А вясной птушак сустракае ды месцы ціхія для гнёздаý паказвае, летам назірае, каб усяму жывому вільгаці хапала. Словам, экскурсія нясе ý сабе пэýны элемент экалагічнай адукацыі. Бо пушча — найперш унікальны прыродны аб'ект, адзіны на ýвесь еýрапейскі кантынент.

Захаваць генетычны патэнцыял пушчы

Працягласць Нацыянальнага парку з поýначы на поýдзень складае 60 кіламетраý, а з захаду на ýсход — ад 10 да 50 кіламетраý. Яго плошча — 163,5 тыс. га. Белавежская пушча — своеасаблівы ý фларыстычных адносінах рэгіён. Гэта ýнікальная лабараторыя для вывучэння біялагічнай разнастайнасці. Геаграфічнае становішча, кліматычныя і глебава-гідралагічныя ýмовы забяспечылі багацце і разнастайнасць флоры. На гэтай параýнальна невялікай тэрыторыі расце каля тысячы відаý раслін, каля 550 відаý імхоý і лішайнікаý.

Тут прадстаýлена ýся разнастайнасць лясоý Беларусі, як па прыродным складзе, узроставай структуры і прадукцыйнасці, так і па тыпах. У пушчы захаваýся ýчастак практычна некранутых першабытных лясоý Еýропы з надзвычай багатай флорай і фаýнай. Сярэдні ýзрост лясоý складае больш чым 100 гадоý, максімальны — 200-300 гадоý, а асобныя дрэвы дажываюць і да 500-600 гадоý. Сапраýдны скарб нацыянальнага парку — мохавыя і травяныя балоты на плошчы ý многія тысячы гектараý. Яны рэгулююць газавы склад атмасферы і гідралагічны рэжым і адыгрываюць важную ролю ý падтрыманні стабільнасці экасістэм і захаванні біяразнастайнасці не толькі раслін, але і жывёл.

Фаýна Белавежскай пушчы налічвае больш за 10 тысяч відаý. Свет млекакормячых прадстаýлены 59 відамі. Гэтая колькасць магла б быць большай, аднак асобныя віды былі знішчаны. Ужо стараннямі чалавека шмат якія віды пазней адноýлены. Пра зубра ýжо гаварылася. Паспяхова акліматызаваны ці рэакліматызаваны алені, бабры, а таксама лані. Апошнія былі знішчаны падчас Першай сусветнай вайны. Асобныя віды звяроý знайшлі ý пушчы прытулак — экалагічную нішу, мігрыраваýшы з іншых месцаý. Добра пачуваюць сябе грызуны, сярод іх найбольш адметны бабёр. З драпежнікаý тут прыжыліся воýк, лісіца, рысь, лясная куніца. Гаспадаром адчувае сябе дзік. Ну а краса і гордасць лесу — лось, алень, казуля.

Навукоýцы нацыянальнага парку рупяцца сёння аб захаванні каштоýнага генетычнага патэнцыялу расліннага свету пушчы. На сямі з паловай гектарах разбіта пляцоýка пад гадавальнік, на якім будуць вырошчвацца саджанцы ад пушчанскіх дрэý. Цікава, што дрэвы, якія пачыналі расці 600-500 гадоý таму, калі не было ніякай матарызаванай тэхнікі і розных сучасных забруджвальнікаý паветра, маюць іншы генетычны код, чым цяперашнія дрэвы.

Інжынер-лесапатолаг Алена Дземянчук, якая піша па гэтай новай справе дысертацыю, расказала, што аналага будучаму гадавальніку ý нашай краіне няма. Лесаводы маюць намер выкарыстаць сучасны айчынны і замежны вопыт і сканцэнтраваць у гэтым гадавальніку ýсё самае перадавое. Праект рыхтуе інстытут "Белгіпралес". Кансультантамі выступаюць спецыялісты інстытута лесу айчыннай Акадэміі навук. Яны знаёміліся з узорамі такіх аб'ектаý заходніх краін-суседак, аналізавалі, супастаýлялі. Такім чынам паступова стала вымалёýвацца канцэпцыя гадавальніка на аснове самых найноýшых тэхналогій нарыхтоýкі насення, яго захавання, перапрацоýкі і, вядома, вырошчвання.

Выбіраць элітныя дрэвы для пасадачнага матэрыялу будуць на ýзроýні генетыкі, для гэтага спатрэбяцца асобныя даследаванні, і спецыялісты галіновых інстытутаý ужо выказалі гатоýнасць дапамагаць калегам. Тэма дысертацыі аспіранткі Алены Дземянчук гучыць так: "Эколага-эканамічная эфектыýнасць павышэння прадукцыйнасці лясоý як фактар выкарыстання на генетыка-селекцыйнай аснове". Побач з гадавальнікам будуць закладзены плантацыі для вырошчвання маладых дрэý. Элітны пасадачны матэрыял плануецца прапаноýваць іншым аб'ектам ляснога гаспадарання. Ахвотнікі купіць яго знойдуцца, спадзяюцца ý пушчы.

Цэнтр экалогіі і асветы

Музей прыроды Нацыянальнага парку шмат гадоý заставаýся адной з яго славутасцяý. Менавіта з яго пачыналі экскурсанты знаёмства з раслінным і жывёльным светам старажытнага лесу. А да 600-гадовага юбілею запаведнага рэжыму, які адзначылі летась, у Камянюках узвялі новы будынак. Тут размясціýся эколага-асветніцкі цэнтр з музеем прыроды. Арыгінальны дом са шкла і бетону звонку нагадвае невялікі палац. Але галоýнае — унутры. А там шыкоýны музей з вялізнымі дыярамамі, якія адлюстроýваюць багацце тутэйшай прыроды. Дырэктар музея Людміла Грачанік расказала, што пры стварэнні яго канцэпцыі ставілася мэта дасягнуць максімальнага падабенства, так бы мовіць, з натурай. Таму знаёмячыся з экспазіцыяй, наведвальнік мае магчымасць акунуцца ý чароýны свет лясных гукаý, прычым у розныя поры года. Вядома, вясновы хор птушак нікога не пакіне абыякавым, але не менш захапляльныя і зімовыя гукі лесу. Тут можна пачуць рог старадаýніх паляýнічых... і нават убачыць іх у выглядзе манекенаý. У новых дыярамах знайшлося месца старадаýнім пчалярам, князям і шляхце, розным людзям, што ý розныя часы асвойвалі нетры вялікага лесу.

У адной з залаý вока абавязкова спыніцца на белым палацы неверагоднай прыгажосці. Гэта царскі паляýнічы палац, які быý узведзены ý 1894 годзе ý горадзе Белавеж (цяпер гэта польскі бок пушчы). У тым палацы было ажно 133 пакоі. І кожны з іх меý назву: пакойчык ранішняй зары; дубовы, кляновы, аздобленыя адпаведнай драýнінай; паштовы пакой быý абклеены спрэс маркамі, гульнявы — картамі. Апартаменты імператрыцы архітэктар зрабіý у выглядзе гнязда ластаýкі. Гэтая прыгажосць засталася толькі на здымках сучаснікаý ды на макетах — да нашага часу палац не захаваýся.

Неýзабаве ý новым музеі на дапамогу экскурсантам прыйдзе аýдыягід, а пакуль наведвальнікаý па залах водзяць экскурсаводы. Таццяна Ісаева стала экскурсаводам музея зусім нядаýна і вельмі хвалявалася, калі вяла экскурсію. Але пры дапамозе калегі Антона Кузьміцкага са сваёй роляй справілася бліскуча. Надзвычай цікава было пачуць, як зніклі з пушчы магутныя туры. З ХV да канца ХVІІІ стагоддзя пушча была ý польскім валоданні. І зубры ахоýваліся законам. А туры, тагачасныя ýладары лясных угоддзяý, ахоýнай княжацкай граматы не мелі. І ý 1627 годзе ад стрэльбы паляýнічага загінула апошняя турыца. Дарэчы, на поýдні Францыі, як даведаліся мы ад свайго гіда, вядзецца работа па ýзнаýленні жывёлін, якія звонку нагадваюць тура. Сурагатнай мамай малога мусіць стаць звычайная карова. Так што цалкам верагодна, што мы яшчэ ýбачым новага тура. Але гэта, вядома, будзе зусім іншы звер, чым быý сярэднявечны волат пушчы.

Раскажуць у музеі, якую мядзведжую паслугу аказала пушчы Кацярына ІІ, калі дазволіла паляванне на ýсіх звяроý, акрамя зубра. Колькасць жывёл значна скарацілася, а мядзведзі і бабры былі цалкам вынішчаны. Яшчэ раней знікла і расамаха — драпежнік, які не баяýся напасці на ваýка.

Навуковыя супрацоýнікі абавязкова паведамяць вам, як ганарацца яны арланам-белахвостам, што пасяліýся тут параýнальна нядаýна. Гэтая птушка з размахам крылаý у два з паловай метры ахоýваецца ва ýсім свеце. У пушчы гняздуюцца ýжо тры пары. А побач мірна суіснуе жаýтагаловы каралёк вагой усяго ý пяць грамаý.

Пра кожнага чатырохногага і пёрыстага насельніка тут расказваюць захапляльныя гісторыі. Не кожны, далёкі ад лясной тэмы чалавек, ведае, што ý зубрыным статку пануе матрыярхат. Суродзічаý водзіць вопытная зубрыца. А нараджаць дзіцяня яна сыходзіць далёка ýглыб лесу. І ýсё таму, што зубр, як і, напрыклад, леý, — дрэнны бацька, можа прыціснуць і затаптаць малога. Затое матуля корміць зубраня малаком аж два гады.

Некаторыя птушкі валодаюць, на першы погляд, фантастычнымі якасцямі. Барадатая няясыць можа варочаць галавой на 270 градусаý. Гэта адразу і ýявіць цяжка: галава круціцца, як цацачны шарык. А маленькі крапіýнік — хто б мог падумаць? — з першых мнагажэнцаý у крылатым свеце. Увесну ён шукае сабе некалькі сябровак, але паводзіць сябе не як легкадумны донжуаністы кавалер — кожнай будуе гняздо.

Пасля юбілею

Як ужо гаварылася, восенню 2009 года ý Нацыянальным парку ýрачыста адзначылі 600-годдзе запаведнага рэжыму. Да свята ýзвялі не толькі эколага-асветніцкі цэнтр, пра які было сказана. Абсталявана некалькі новых гасцініц і рэстаранаý, узведзены іншыя аб'екты інфраструктуры, накіраваныя перш за ýсё на развіццё турызму. Цяпер у Камянюках ёсць канферэнц-залы самага сучаснага ýзроýню, дзе можна праводзіць любыя, у тым ліку міжнародныя, мерапрыемствы. Перажыла сапраýднае паляпшэнне цэнтральная сядзіба Нацыянальнага парку "Камянюкі".

Пасля юбілею быý прыняты шэраг рашэнняý для паляпшэння як экалогіі пушчы, так і яе турыстычнай прывабнасці. У маёнтку Дзеда Мароза зараз будуюць карчму. Сапраýды, калі паходзіш, асабліва па зімовай рэзідэнцыі ý мароз, то хочацца ý цяпло. Бліны з гарачым чаем, якія прадаюцца ý гандлёвых радах на вуліцы, саграваюць толькі часткова. А ý драýлянай карчме, стылізаванай пад даýніну, прыемна будзе пагрэцца і паспытаць беларускіх страý проста з чыгунка, з гарачай печы. Менавіта такім чынам мяркуюць абсталяваць новы пункт харчавання.

Яшчэ падчас святкавання юбілею кіраýнік дзяржавы даручыý набыць для экскурсій некалькі аýтамабіляý з электрычнай цягай, і пяць электрамабіляý ужо паступіла на склады Нацпарку. Як паведаміý намеснік дырэктара Аляксандр Шарында, нядаýна падпісаны дамовы аб набыцці ý Польшчы дзвюх брычак-дыліжансаý на 25 чалавек, кожную з якіх будзе цягнуць пара коней. Паводле дакументаý, новы транспарт называецца воз-круіз, але ý пушчы яму, хутчэй за ýсё, прыдумаюць сваю назву, якая больш пасуе нашым мясцінам.

І галоýнае, пасля юбілею было прынята рашэнне аб будаýніцтве аб'язной дарогі вакол пушчы. Дакументамі прадугледжана, што абапал дарогі на льготных умовах інвестары атрымаюць зямельныя ýчасткі побач з населенымі пунктамі, каб стварыць на іх інфраструктуру, якая выведзе пушчанскі турызм на новы ýзровень.

Агульная працягласць аýтадарогі вакол нацпарку складае каля 185 кіламетраý. На яе ýзвядзенні занятыя два дзясяткі дарожна-будаýнічых арганізацый. У ролі генпадрадчыкаý выступаюць два магутныя прадпрыемствы Брэстчыны — "Брэстаблдарбуд" і "Брэстаýтадар". Ім дапамагаюць дарожна-будаýнічыя фірмы Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, іншых гарадоý. Мостаатрады шчыруюць на будаýніцтве мастоý, іх па новай трасе будзе шэсць.

Першай ластаýкай прыдарожнага і турысцкага сэрвісу на шляху аб'язной дарогі можна лічыць турысцкі комплекс у вёсцы Клятное Пружанскага раёна. А ýсяго толькі па Брэсцкай вобласці запланавана будаýніцтва 41 аб'екта ý гэтай зоне: з іх тры гандлёвыя, 11 устаноý харчавання, чатыры гасцініцы, 14 аýтазаправак, чатыры аýтастаянкі. Стаянкі асабліва актуальныя пры новай дарозе. Яна і будуецца, каб разгрузіць ад традыцыйнага транспарту саму пушчу. Таму, хто захоча ýбачыць векавы лес, трэба будзе выйсці з машыны ці аýтобуса і накіравацца ý пушчу на веласіпедзе, пехатою, на кані ці электрамабілі.


Святлана Яскевіч, Алена Даýжанок, Яýген Пясецкі (фота).


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта