
У другі дзень нашай белавежскага пахода мы наведалі яшчэ некалькі адметнасцей, якія стандартна прапануюць паглядзець на турыстычнай трапе. Гэта: сядзіба Дзеда Мароза, возера Лядское, дуб-патрыярх, а ды вальеры з жывёламі. А таксама даведаліся што зараз знаходзіцца там, дзе калісьці падпісвалі дагавор ад распадзе СССР і асядлалі зубра. Аб усім падрабязней чытайце і глядзіце далей.
Пасля смачнейшага глінтвейну адпачывалася дорбра, праспалі каля 11 гадзін і спалі б яшчэ, калі б не 90 км наперадзе. Выехалі з вёскі на аб’язную вакол Белавежскай пушчы дарогу Р98. Дарога без аўтамабіляў-затое асфальт выдатнай якасці.

«Счастливый путь» у нікуды, больш няма чаго дадаць

Па выдатнаму асфальту дакацілі да КПП у в. Белы Лясок. Тут вам прадстаўляем эвалюцыяю раварыста. Мала хто ведае, што пасля ранга «лось» існуе яшчэ ранг «Зубр».

Паказалі квітанцыю аб аплаце і пропуск на два дні жанчыне, якая дзяжурыла на КПП. Тая нешта не зразумела як мы едзем і чаму з нас узялі 30 тыс, замест 20 тыс, як у іх. Нарэшце нас прапусцілі і мы выехалі на царскую дарогу. Вось па ёй калісць Аляксандр III тапіў на сваіх конях на паляванне. Сустракаюцца вось такія царскія гербы ўздоўж дарогі.

Дарога амаль заўсёды была прамой, толькі месцамі з паваротамі. Афальт таксама высокай якасьці. Жывёл, нажаль, мы не сустрэлі. Мабыць баяцца яны блізка падыходзіць да дарогі, бо пару раз у гадзіну праязжаюць аўто. Ды і у нас пакрышкі не шашовыя- не ціхія.
………………..
Далее смотрите фотографии и читайте на сайте-оригинала
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта